Гімалія (спадарожнік)

Гімалія
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Чарльз Дылан Перайн[d]
Дата адкрыцця 3 снежня 1904
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 11 493 550 км
Эксцэнтрысітэт 0,16
Перыяд абарачэння 248,29 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 6,7 zettagram[2]
Атмасфера няма

Гімалія (ад стар.-грэч.: Ἱμαλíα)  — адзін з найбуйнейшых нерэгулярных спадарожнікаў Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр VI.

Адкрыццё

Знойдзены 3 снежня 1904 года Ч. Д. Перайнам ў Лікскай абсерваторыі. Атрымаў сваю назву ў 1975 годзе ў гонар німфы Гімаліі.

Арбіта

Гімалія рухаецца на адлегласці ад Юпітэра ў прамежку ад 11,4 да 13 мільёнаў кіламетраў. Здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра за 250,56 дзён. Скланенне арбіты прыблізна складае 27,5 °. Арбіта мае эксцэнтрысітэт прыкладна 0,16. Арбітальныя параметры бесперапынна змяняюцца з-за Сонечных і планетных уплываў. Належыць да групы Гімаліі.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Гімаліі складае 170 км. Шчыльнасць ацэньваецца як 2,6 г/см³ . Спадарожнік складаецца, верагодна, з сілікатных парод. Прыкладна за 10 гадзін здзяйсняе абарот вакол сваёй восі. Паверхня вельмі цёмная, яна мае альбеда 0,04. Зорная велічыня роўная 14,62 m.

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!