Феміста (спадарожнік)

Феміста
спадарожнік Юпітэра
Першаадкрывальнік Charles T. Kowal[d], Elizabeth Roemer[d], Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Yanga R. Fernández[d]
Дата адкрыцця 30 верасня 1975 і 21 лістапада 2000
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 7 393 220 км
Эксцэнтрысітэт 0,2006
Перыяд абарачэння 129,95 суткі[1]
Фізічныя характарыстыкі
Маса 690 petagram[2]
Атмасфера няма

Феміста (ст.-грэч. Θεμιστώ) — нерэгулярны спадарожнік планеты Юпітэр з прамым арбітальным зваротам. Адкрыты ў 1975 годзе, страчаны, а затым паўторна адкрыты ў 2000 годзе. Названы імем Феміста, ад дачкі рачнога бога Інаха з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Юпітэр XVIII.

Гісторыя адкрыцця

Феміста была ўпершыню выяўлена Чарльзам Ковалем і Элізабет Ромер 30 верасня 1975 г, аб адкрыцці паведамлена 3 кастрычніка 1975 г. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1975 J 1. Аднак зробленых назіранняў было недастаткова для разліку арбіты, і пасля спадарожнік быў страчаны. Затым, у 2000 годзе, спадарожнік быў знойдзены Скотам Шэпардам, Дэвідам Джуітам, Янгай Фернандэсам і Юджынам Магнайерам, і атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 1. Неўзабаве было пацверджана, што зноў адкрыты аб'ект адпавядае адкрытаму ў 1975 годзе.

Уласная назва была прысвоена 22 кастрычніка 2002 года.

Характарыстыкі

У адрозненне ад большасці спадарожнікаў Юпітэра, якія ў адпаведнасці са сваімі арбітальнымі ўласцівасцямі ўтвараюць групы, Феміста абарачаецца ў адзіноце, займаючы прамежкавае становішча паміж Галілеевымі спадарожнікамі і групай нерэгулярных спадарожнікаў з прамым зваротам - групай Гімаліі.

Феміста каля 8 кіламетраў у дыяметры, калі прыняць альбеда за 0,04.

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!