Тайгетэ (стар.-грэч.: Ταϋγέτη) — нерэгулярныспадарожнік планеты Юпітэр са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Тайгетэ, адной з плеяд у старажытнагрэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Юпітэр XX.
Тайгетэ была адкрыта групай навукоўцаў Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда ў серыі назіранняў, пачынаючы з 25 лістапада2000 года. Дадатковыя назіранні былі зроблены 12—13 кастрычніка 2001 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 5 студзеня2001 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2000 J 9.