Шчыльнасць

Шчыльнасць
Размернасць L−3M
Адзінкі вымярэння
СГС г/см³
Заўвагі
скалярная велічыня

Шчыльнасць — фізічная велічыня, адносіны паміж масай і аб’ёмам.

Для вымярэння шчыльнасці ўжываюцца шчыльнамеры, пікнометры, арэометры, гідрастатычнае ўзважванне. Адзінка вымярэння — кілаграм на кубічны метр, кг/м³.

Для несуцэльных, порыстых і сыпучых целаў вызначаюць сапраўдную шчыльнасць (без уліку пустот) і ўмоўную шчыльнасць (адносіну масы цела да ўсяго займанага аб’ёму).

Шчыльнасць звычайна змяншаецца з павышэннем тэмпературы у выніку цеплавога пашырэння целаў і павялічваецца з павелічэннем ціску. У выніку фазавых пераходаў шчыльнасць змяняецца скачком. У выніку пераходу з вадкага стану ў цвёрды шчыльнасць звычайна павялічваецца, але для вады яна наадварот, змяншаецца.

Дыяпазон значэнняў шчыльнасцяў прыродных целаў і рэчыва вельмі шырокі. Шчыльнасць міжзорнай прасторы не больш 10-21 кг/м³, сярэдняя шчыльнасць Сонца 1410 кг/м³, Сярэдняя шчыльнасць Зямлі — 5520, найбольшая сярод металаў шчыльнасць осмію — 22 500 кг/м³, шчыльнасць атамных ядраў — 1017 кг/м³, шчыльнасць нейтронных зорак яшчэ большая.

Гл. таксама

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!