Europa Jupiter System Mission

Місія EJSM ў прадстаўленні мастака

Europa Jupiter System Mission (EJSM, рабочая назва: Laplace) — беспілотная касмічная праграма NASA/ESA/Раскосмас, якая запланавана на 2020 год па даследаванні спадарожнікаў ЮпітэраЕўропы і Ганімеда, а таксама магнітасферы самога Юпітэра. У лютым 2009 года NASA/ESA было абвешчана, што місія EJSM будзе праходзіць перад місіяй Titan Saturn System Mission (TSSM)[1][2].

Склад місіі

Карта, на якой прадстаўлены краіны-ўдзельнікі праграмы

Адметнай асаблівасцю місіі з’яўляецца тое, што колькасць апаратаў, якія будуць запушчаны, вар’іруецца ад двух да чатырох.

  •  ЗША NASA: «Jupiter Europa Orbiter» (JEO), запланаванае даследаванне Еўропы і Іо.
  •  Еўрапейскі Саюз ESA: «Jupiter Ganymede Orbiter» (JGO), запланаванае даследаванне Ганімеда і Каліста
  •  Японія JAXA: «Jupiter Magnetospheric Orbiter» (JMO), запланаванае даследаванне магнітасферы Юпітэра.
  •  Расія Раскосмас: «Jupiter Europa Lander» (JEL), запланаваная пасадка касмічнага апарата на Еўропу для правядзення даследаванняў.

Мэты місіі

Асноўныя задачы місіі EJSM разбітыя на 2 праграмы: JEO (Даследаванне Еўропы і Іо) і JGO (Даследаванне Ганімеда і Каліста):

Яшчэ адной мэтай місіі з’яўляецца вывучэнне магчымасці зараджэння жыцця ў планетарнай сістэме Юпітэра:[3]

  • Пошук і даследаванне падпаверхневых акіянаў.
  • Пошук і даследаванне ледзяных шэльфаў і падпаверхнеаых водаў.
  • Глыбокае даследаванне ўнутранай структуры Ганімеда, а таксама магнітных палёў.
  • Вызначэнне хімічнага складу паверхняў спадарожнікаў.
  • Даследаванне асаблівасцей павярхоўнага рэльефу і складанне задач для далейшых даследаванняў.

Крыніцы

  1. NASA and ESA Prioritize Outer Planet Missions(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 28 верасня 2013.
  2. Rincon, Paul Jupiter in space agencies' sights, BBC News (February 18, 2009)
  3. Europa Jupiter System Mission (EJSM)(недаступная спасылка). NASA. Jet Propulsion Laboratory (18 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2012. Праверана August 9, 2009.

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!