(4) Веста

(4) Веста ⚶M:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Генрых Ольберс
Месца выяўлення Брэмен
Дата выяўлення 29 сакавіка 1807
Эпанім Веста[1][2]
Альтэрнатыўныя абазначэнні A807 FA[3]
Катэгорыя Галоўны пояс астэроідаў
Арбітальныя характарыстыкі[4]
Эпоха 30 лістапада 2008
Эксцэнтрысітэт (e) 0,089
Вялікая паўвось (a) 353,201 млн км
(2,361 а.а.)
Перыгелій (q) 321,766 млн км
(2,151 а.а.)
Афелій (Q) 384,635 млн км
(2,571 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 1 325,081 сут (3,628 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 19,346 км/с
Схіленне (i) 7,135°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 103,915°
Аргумент перыгелія (ω) 149,855°
Сярэдняя анамалія (M) 144,864°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 530 км[4]
(578 × 560 × 458) км[5]
Маса 2,59×1020 кг[6]
Шчыльнасць 3,5 г/см³[7]
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні 0,22 м/с²
2-я касмічная скорасць 0,35 км/с
Перыяд вярчэння 5,342 г
Спектральны клас V
Бачная зорная велічыня от 5,1m[8] до 8,48m
Абсалютная зорная велічыня 3,20m
Альбеда 0,4228
Сярэдняя тэмпература паверхні min 85 K
max 255 K

Веста (4 Vesta) — адзін з найбуйнейшых астэроідаў у галоўным астэроідным поясе. Сярод астэроідаў займае другое месца па масе і трэцяе месца па памеры, пасля Палады і Цэрэры. Гэта таксама самы яркі астэроід з усіх і адзіны, які падчас супрацьстаяння можна без высілкаў назіраць няўзброеным вокам. Веста была адкрыта 29 сакавіка 1807 года Генрыхам Вільгельмам Ольберсам і па прапанове Карла Гаўса атрымала імя старажытнарымскай багіні дому і хатняга агменю Весты.

Арбіта

Арбіта Весты ляжыць ва ўнутранай частцы пояса астэроідаў, у межах асноўнага люка Кірквуда на 2.5 а.а. Арбіта слабаэліптычная з умераным нахілам да плоскасці экліптыкі. Вялікая паўвось роўная 2.362 а.а., перыгелій 2.152 а.а., афелій 2.571 а.а., нахіл 7.133°, эксцэнтрысітэт 0.089, перыяд звароту 3.63 года.

Фізічныя характарыстыкі

Памеры Весты складаюць 578×560×458 км і калі бы асіметрыя формы была бы ледзь паменш, то паводле новай рэдакцыі паняцця "планета", яе вынікала бы аднесці менавіта да класа карлікавых планет. З планетамі Весту збліжае і складаная геалагічная гісторыя. Неўзабаве пасля фармавання пачалася дыферэнцыяцыя яе ўнутранай структуры: утварылася жалеза-нiкелевае ядро і каменная мантыя. За кошт цеплыні, вылучаемага пры распадзе радыяактыўных ізатопаў, ядро і значная частка мантыі расплавіліся. На працягу наступных эпох адбывалася паступовае астыванне і крышталізацыя парод мантыі і кары, што ў канчатковым выніку прывяло да надзвычайнай разнастайнасці мінералаў, складнікаў Весты. Аб гэтым мы можам судзіць па метэарытах і малых астэроідах V-тыпу, родапачынальніцай якіх з’яўляецца Веста.

Самой прыкметнай дэталлю з’яўляецца велізарны кратар 460 км у папярочніку, які займае ўсё паўднёвае канцавоссе. Дно кратара ляжыць на 13 км ніжэй сярэдняга ўзроўня, бокі на 4-12 км узвышаюцца над прылеглымі раўнінамі, а цэнтральная горка мае вышыню 18 км. Памеры кратара супастаўныя з памерамі астэроіда; застаецца загадкай, як Веста змагла перажыць такі катаклізм. Відавочна, што шматлікія астэроіды V-тыпу — проста абломкі, якія разляцеліся пасля сутыкнення. Спектраметрычны аналіз паказвае, што кратар агаліў некалькі пластоў кары Весты і часткова — яе мантыю. На Весце выяўленыя і іншыя буйныя кратары памерамі да 150 км і глыбінёй да 7 км. Паверхня Весты істотна неаднастайная, усходняе паўшар’е мае больш высокае альбеда, заходняе жа паўшар’е больш цёмнае, сустракаюцца ўчасткі з анамальна нізкім альбеда. Яшчэ адна цікавая асаблівасць Весты ― вобласці складкавага рэльефу ўздоўж экватара.

Навуковыя даследаванні

У 90-х гадах тэлескоп "Хабл" здолеў разгледзець асноўныя рысы паверхні Весты і атрымаць уяўленне аб яе складзе.

Амерыканская міжпланетная навуковая станцыя АМС «Dawn» была запушчана ў космас 27 верасня 2007 года. У ліпені 2011 г. апарат выйшаў на арбіту вакол Весты і пачаў яе вывучэнне, якое працягнецца 9 месяцаў, пасля чаго зонд адправіцца да Цэрэры.

Цікавыя факты

Самым яркім астэроідам з’яўляецца Веста, якая была адкрыта 29 сакавіка 1807 г. Веста — гэта адзіны астэроід, які ў ясную ноч бачны няўзброеным вокам з Зямлі. Гэта адбываецца дзякуючы яркасці яго паверхні, яго памеру, які складае 576 км у папярочніку, і таму, што ён можа набліжацца да Зямлі на адлегласць усяго 177 млн. км.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Minor Planet Names: Alphabetical ListMPC, 2014.
  2. Dictionary of Minor Planet Names — 6 — Springer Science+Business Media. — P. 13. — ISBN 978-3-642-29717-5
  3. JPL Small-Body Database Праверана 16 кастрычніка 2023.
  4. а б JPL Small-Body Database Browser: 4 Vesta.. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 09.10.2008.
  5. The planetary society: 4 Vesta.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2006. Праверана 09.10.2008.
  6. Dawn Journal at the DAWN website of JPL
  7. Impact Excavation on Asteroid 4 Vesta: Hubble Space Telescope Results.. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2012. Праверана 09.10.2008.
  8. Menzel, Donald H.; and Pasachoff, Jay M. (1983). A Field Guide to the Stars and Planets (2nd ed.). Boston, MA: Houghton Mifflin. p. 391. ISBN 0-395-34835-8.{{cite book}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)

Спасылкі

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!