Касмічны тэлескоп «Хабл» (англ.: Hubble Space Telescope) — аўтаматычная абсерваторыя на арбіце вакол Зямлі, адпраўленая ў космас у 1990 годзе. «Хабл» — сумесны праект НАСА і Еўрапейскага касмічнага агенцтва. Тэлескоп названы ў гонар амерыканскага астранома Эдвіна Хабла.
«Хабл» - адзіны касмічны тэлескоп, які абслугоўваецца астранаўтамі. Усяго было праведзена пяць экспедыцый па абслугоўванні і наладцы новага абсталявання.
Місія тэлескопа скончыцца пасля 2030 года[2]. Потым будзе запушчаны тэлескоп «Джэймс Уэб».