Феба (лац.: Phoebe, стар.-грэч.: Φοίβη) — адзін з аддаленых спадарожнікаў Сатурна, адкрыты У. Пікерынгам у 1899 годзе па здымках атрыманых у Арэкіпскай абсерваторыі (Перу). Названая ў гонар тытаніды Фебы з старажытнагрэчаскай міфалогіі.
Феба круціцца ў зваротным кірунку па даволі выцягнутай, нахільнай арбіце.