Бергельмір (спадарожнік)

Бергельмір
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Скот Шэпард, Дэвід Джуіт і Джэн Кліна[d]
Дата адкрыцця 12 снежня 2004
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 19 372 191 км
Эксцэнтрысітэт 0,142
Перыяд абарачэння 1 006,659 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 23 teragram
Атмасфера няма

Бергельмір (англ.: Bergelmir) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названы імем Бергельміра, волата з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XXXVIII.

Гісторыя адкрыцця

Бергельмір быў адкрыты ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 4 мая 2005 года. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 15.

Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года.

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!