Гіракін (англ.: Hyrrokkin) — нерэгулярны спадарожнік планеты Сатурн са зваротным арбітальным абарачэннем. Названая імем Гіракін, волаткі з германа-скандынаўскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Сатурн XLIV.
Гісторыя адкрыцця
Гіракін была адкрыта ў серыі назіранняў, пачынаючы з 12 снежня 2004 года. Паведамленне пра адкрыццё зроблена 30 чэрвеня 2006 г.. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/2004 S 19.
Уласная назва была прысвоена 5 красавіка 2007 года. 31 ліпеня 2007 назва была выпраўлена.
Крыніцы