Эгеон (спадарожнік)

Эгеон
спадарожнік Сатурна
Першаадкрывальнік Кэралін Порка
Дата адкрыцця 15 жніўня 2008
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 167 493,665 км
Эксцэнтрысітэт 0,00042277
Перыяд абарачэння 0,80812 суткі
Фізічныя характарыстыкі
Маса 60 teragram[1]
Шчыльнасць 0,54 gram per cubic centimetre
Атмасфера няма

Эгео́н (лац.: Aegaeon, ад стар.-грэч.: Αἰγαίων) — спадарожнік Сатурна. Адкрыты 15 жніўня 2008 года з дапамогай аўтаматычнага касмічнага апарата Касіні-Гюйгенс. З’яўляецца 53-м спадарожнікам Сатурна. Кодавае пазначэнне S/2008 S 1.

Арбіта Эгеона знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з іншым спадарожнікам Сатурна — Мімасам у суадносінах 7:6, што выклікае 4-х гадовыя 4-х кіламетровыя ваганні вялікай паўвосі Эгеона.

Спадарожнік названы ў гонар аднаго з гекатанхейраў — Эгеона. У старажытнагрэчаскай міфалогіі адзін з трох дзяцей Урана і Геі. Пачвара з сотняй рук і 50 галовамі. Сярод багоў мае іншае імя — Брыярэй.

Крыніцы

  1. https://ssd.jpl.nasa.gov/?sat_phys_par Праверана 5 верасня 2020.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!