У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[5]: нормы беларускай мовы, распрацаванай у 1933 годзе і рэфармаванай у 1957 і 2008 гадах, і нормы, распрацаванай Браніславам Тарашкевічам у 1918 годзе, так званай «тарашкевіцы».
Беларуская мова старажытнапісьменная, гісторыя беларускага пісьменства налічвае не менш за дзесяць стагоддзяў. Мова беларускага народа пачала складацца ў XIV—XVI стагоддзях у Вялікім Княстве Літоўскім і была канчаткова сфарміравана ў канцы XIX—XX стагоддзяў. Паводле этнаграфічных даследаванняў, на Меншчыне яшчэ ў 1886 годзе мяшчане называлі беларускую мову літоўскай[6].
Беларускія лінгвісты-беларусаведы падзяляюць развіццё беларускай мовы на 3 асноўныя этапы:
Праславянскі (да XIII ст.): у гэты перыяд пачынаюць фармавацца сучасныя ўсходнеславянскія мовы. Дадаткова ў расійскім і савецкім мовазнаўстве выдзяляецца перыяд існавання агульнай старажытнай усходнеславянскай (старарускай) мовы (узнікненне каля VII—VIII ст.). Існаванне такога перыяду ставіцца навукоўцамі пад пытанне, пачынаючы з пачатку XX ст.
Старабеларускі (XIII—XVIII ст.): абмяжоўваецца ўзнікненнем выразных адметнасцей фанетыкі (пачатак) і практычным знікненнем (канец) старабеларускай мовы з моўнай практыкі сярэдніх і вышэйшых класаў грамадства.
Новабеларускі, або сучасны (з пачатку XIX ст.): сучасны этап беларускай літаратурнай мовы.
Сучасная беларуская літаратурная мова пачала фарміравацца з 1850-х гадоў на аснове гаворак шырокіх ваколіц Мінска[7].
Паводле даных перапісу насельніцтваБеларусі2009 года, роднай беларускую мову пазначылі 4 841 319 этнічных беларусаў, а таксама 217 015 прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцей краіны (сярод іх 171 287 чал. этнічных палякаў) назвалі беларускую сваёй роднай, што складае 53,22 % насельніцтва краіны. Акрамя таго, 1 009 935 этнічных беларусаў указалі яе як мову, якой яны свабодна валодаюць, а таксама 271 778 чалавек, якія належаць да іншых нацыянальнасцей, таксама ўказалі беларускую як другую мову (сярод іх 181 091 чал. этнічных рускіх), што складае каля 13,49 % насельніцтва краіны. Такім чынам, паводле перапісу, у 2009 годзе беларуская мова была роднай для 5 058 334 чал., акрамя таго, 1 281 713 чалавек валодалі беларускай мовай як другой, гэта склала каля 6 340 047 чал., якія свабодна размаўляюць па-беларуску.
Пры перапісе 2019 года беларускую мову назвалі роднай 54,1 % грамадзян краіны, мовай хатніх зносін 26 %[8].
У Расіі беларускую мову прызнаюць «вядомай ім мовай» 316 тыс. жыхароў, між іх 248 тыс. беларусаў (30,7 % агульнага ліку[9]). Ва Украіне беларускую мову прызнаюць «роднай мовай» 55 тыс. беларусаў (19,7 % агульнага ліку[10]). У Польшчы беларускую мову прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць дома» 40 тыс. жыхароў[11].
Беларуская мова з’яўляецца адной з дзвюх (разам з рускай) дзяржаўных моў у Рэспубліцы Беларусь. Як іншыя нацыянальныя мовы, сучасная беларуская мова выступае ў дзвюх разнавіднасцях: літаратурнай і народна-дыялектнай. Кожная з гэтых разнавіднасцей мае свае сферы ўжывання і свае формы бытавання. Мясцовыя гаворкі тэрытарыяльна і функцыянальна абмежаваны. Яны існуюць у вуснай форме і выкарыстоўваюцца пераважна як сродак зносін сярод сельскіх жыхароў. Літаратурная мова абслугоўвае (паралельна з рускай) розныя сферы дзейнасці беларускага народа, з’яўляецца поліфункцыянальнай. Гэта мова школы, друку, радыё, тэлебачання, мастацкай літаратуры, гуманітарнай навукі і г.д. Літаратурная мова мае складаную і разнастайную сістэму моўных сродкаў, рэгламентаваныя і пісьмова замацаваныя нормы. Яна выступае ў вуснай і пісьмовай формах, якія разлічаны на розныя віды ўспрыняцця (слыхавое і зрокавае) і, адпаведна, адрозніваюцца лексічным і граматычным афармленнем.
Нягледзячы, што 2/3 насельніцтва краіны заявілі пра свабоднае веданне беларускай мовай, колькасць грамадзян Беларусі, якія размаўляюць па-беларуску дома, складае 2 073 853 чал. сярод этнічных беларусаў і 153 271 чал. сярод іншых этнасаў (у тым ліку 120 378 чал. у этнічных палякаў), што складае 23,43 % усяго насельніцтва краіны. У параўнанні з 1999 годам гэтыя лічбы адлюстроўваюць тэндэнцыю да зніжэння выкарыстання беларускай мовы. У 1999 г. яе прызналі «мовай, на якой размаўляюць дома», 3 686 тыс. (36.7 %) жыхароў. Між іх 3 370 тыс. (41.3 %) беларусаў, 257 тыс. іншых галоўных нацыянальных груп (палякі, рускія, украінцы, татары)[12].
Паводле шырэйшых мерак, 6 984 тыс. (85.6 %) беларусаў прызнаюць беларускую «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6 715 тыс. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[13].
Некаторыя сацыялагічныя даследаванні, якія ставяць за мэту вызначэнне таго, якой мовай карыстаюцца беларусы, паказваюць, што 34 % беларусаў заяўлялі пра свабоднае валоданне беларускай мовай, але толькі каля 6 % беларусаў гавораць, што ўвесь час карыстаюцца беларускай мовай, амаль 74 % увесь час карыстаюцца рускай, а 21 % не карыстаюцца беларускай мовай наогул[14].
У афіцыйнай сферы выкарыстанне беларускай мовы вельмі абмежаванае. Справаводства ў Беларусі амаль цалкам рускамоўнае, адзначаецца скарачэнне накладаў беларускіх выданняў (за 1998—1999 год на 27,8 %). Аляксандр Лукашэнка ўжывае амаль толькі рускую мову.
Назвы населеных пунктаў на дарожных паказальніках падаюцца ў асноўным на беларускай мове, хоць часам сустракаюцца і рускамоўныя шыльды.
На працягу першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя ў Беларусі штогод назіралася ўстойлівае зніжэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове. У 2010/2011 навучальным годзе іх частка складала 19 %, у той час як у 2001/2002 навучальным годзе на беларускай мове навучалася 27,8 % ад агульнай колькасці школьнікаў краіны[15]. Па даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта Рэспублікі Беларусь у 2023/2024 навучальным годзе са 1090,0 тысяч навучэнцаў у дзённых установах агульнай сярэдняй адукацыі толькі 93,5 тысяч (8,58 %) навучаліся на беларускай, тады як 996,5 тысяч (91,42%) — на рускай[16].
Паводле перапісу насельніцтва 2019 года, беларускую мову лічаць роднай 5,094 млн чалавек (гэта прыкладна 53,2% насельніцтва). Аднак размаўляюць на ім дома і ў паўсядзённым жыцці 2,447 млн (толькі 26%). У параўнанні з 2009 годам гэтыя лічбы крыху выраслі: раней роднай беларускую называлі 5,058 млн чалавек, а размаўлялі на ёй 2,227 млн[17].
У пачатку 2020-х адзначалася некаторае павелічэнне папулярнасці мовы. У 2022/2023 навучальным годзе Акадэміяй адукацыі было праведзена даследаванне сярод выпускнікоў школ. Як высветлілася, больш за 90 % з іх лічаць беларускую роднай, каля 25 % лічаць яе вывучэнне «паказчыкам патрыятызму і грамадзянскасці». Як дадаў загадчык сектара суправаджэння нацыянальнага даследавання якасці адукацыі Вячаслаў Караткевіч, «сярод моладзі родная мова становіцца ўсё больш папулярнай, таму што з’яўляецца маркерам інтэлігентнасці». Меркаванне навукоўца падтрымала і галоўны рэдактар грамадска-палітычнага і літаратурна-мастацкага часопіса «Бярозка» Яніна Каралёва. На яе думку, беларуская ў моладзі ў трэндзе[18][19][20]. Гэтыя даныя дапаўняюцца звесткамі пра наведванне беларускай Вікіпедыі ў 2019—2023 гадах, апублікаванымі выданнем «Наша Ніва». Назіраўся двухразовы, а на некаторых артыкулах трох- і чатырохразовы рост. У ліку найбольш наведвальных — артыкулы пра беларускіх літаратараў, усплёскі на якіх адбываюцца адначасова з праходжаннем іх твораў у школьнай праграме. Рэдактары энцыклапедыі адзначалі, што раней такога не было, мяркуючы, што прычынамі росту папулярнасці беларускага раздзела сталі падзеі жніўня 2020 года і павышэнне якасці зместу[21].
Размеркаванне навучэнцаў дзённых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі паводле мовы навучання
На тэрыторыі Польшчы, паводле Закона аб нацыянальных і этнічных меншасцях ад 26 студзеня 2005 года, беларуская мова ўведзена як дапаможная ў зносінах чыноўнікаў магістрата і насельніцтва, як у гутарковым, так і ў пісьмовым варыянце на тэрыторыях:
Беларуская мова ўжываецца ў сёлах Ракітнаўскага раёна Ровеншчыны. У раёне зафіксавана найвышэйшая ва Украіне доля беларускага насельніцтва. Паводле перапісу 2001 года, беларусы складалі 15,4 % насельніцтва раёна (у 1989 — 20,0 %) і засяроджваліся пераважна ў паўночнай частцы раёна, сумежнай з Беларуссю[26][27].
Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіта стараславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918 годзе і складаецца з 32 літар.
Беларуская лексіка сілкуецца з дзвюх асноўных крыніц: сваёй асабістай прыроджанай беларускай і замежнай. Усе лексічныя адзінкі падзяляюцца на спрадвечна беларускія і запазычаныя. Спрадвечна беларускія словы не з’яўляюцца аднароднымі. Другія спрадвечна беларускія лексемы паходзяць з агульнаславянскай моўнай крыніцы і ўласцівыя або ўсім, або большасці славянскіх моў. Трэція беларускія словы з’яўляюцца агульнымі для ўсіх усходніх славян. Чацвёртая група спрадвечна беларускіх лексем адносіцца да ўласнага набытку нашага народа, не ўжываецца нават у блізкароднасных мовах.
Усе зазначаныя групы спрадвечна беларускай лексікі гістарычна, па часе ўзнікнення характарызуюцца ў прыведзеным парадку іх пералічэння. Беларуская пісьменнасць усталёўваецца ў XIII—XIV ст., або ўсяго каля сямісот гадоў таму. Індаеўрапейскі пласт лексікі адзначаецца ў індыйскіх, іранскіх, германскіх, раманскіх, балтыйскіх, славянскіх і іншых моўных групах, якія з’яўляюцца роднаснымі, але ў рознай ступені, што адзначаецца ў неаднолькавым падабенстве знешняй формы слова.
Гістарычна навукоўцы падзяляюць беларускую мову на два асноўныя дыялекты, паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні, размежаваныя сярэднебеларускімі гаворкамі. Розныя варыянты адрозніваюцца характарам акання, наяўнасцю мяккага «р», дыфтонгаў, дзекання і цекання і г. д. Таксама існуюць змешаныя гаворкі па суседстве з украінскімі, паўночна- і паўднёварускімі.
Адзіным цалкам беларускамоўным тэлеканалам быў «Белсат», перадачы якога транслююць на Беларусь з Польшчы праз спадарожнікіAstra 4A, Eutelsat 33B і інтэрнэт. Аднак у 2017 годзе «Белсат» перастаў быць цалкам беларускамоўным каналам, запушчана трансляцыя на рускай мове[29].
↑Звычайна падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як «простых варыянтаў». Часам не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 ахоплівае ўсе зычныя гукі, разам з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай беларускай мове.
Беларуская мова: Энцыклапедыя / Беларус. Энцыкл.; пад. рэд. А. Я. Міхневіча; рэдкал Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 654 с. ISBN 5-85700-126-9.
Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
Жураўскі, А. І. Беларуская мова / А. І. Жураўскі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — С. 377—382.
Жураўскі, А. І. Беларуская мова / А. І. Жураўскі // Этнаграфія беларусаў: Энцыкл. — Мінск : БелСЭ, 1989. — С. 56—58.
Каліта І., Садоўская А., Старавойтава Н. Фразеалагічны мінімум беларускай мовы: задачы і перспектывы. Ústí nad Labem: PF UJEP, 2021. 210 с., с. 9-98. ISBN 978-80-7561-324-0. DOI: 10.21062/B/FMBJ/2021.02
Каліта І. У. Трасянка як моўны і культурны нігілізм // Личность — слово — социум: материалы VIII Международной науч.-практ. конф. 28-29 апреля 2008 г., Минск: в 2 ч. / отв. ред. Т. А. Фалалеева. — Минск : Паркус-Плюс, 2008, ч. 1., 256 с., ISSN 2076-4588, c. 105—110.
Каліта І. Беларуская мова і праблемы яе функцыянальнасці. In: Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння (да 95-годдзя з дня нараджэння прафесара Ф. М. Янкоўскага). (Рэд.: Андарала і інш). Мінск: БДПУ імя М. Танка, 2013. 396 s., s. 75-78. ISBN 978-985-541-152-0.
Нарысы па гісторыі беларускай мовы : Дапаможнік для студэнтаў ВНУ / Рэдкал.: П. Ф. Глебка [і інш.] ; АН Беларускай ССР. Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1957. — 450 с.
Півторак Г. П. До питання про українсько-білоруську мовну взаємодію донаціонального періоду: (Досягнення, завдання і перспективи досліджень) // Мовознавство. — 1978. — № 3. — С. 31-40.
Півторак Г. П. Українська, білоруська, російська: Три мови — три історії // VІ Міжнародний конгрес україністів (Донецьк, 26 черв. — 1 лип. 2005 р.): Доповіді та повідомлення. — Кн. 5: Мовознавство. — К., 2007. — С. 521—529.
Типология двуязычия и многоязычия в Беларуси / Нац. акад. наук Беларуси. Ин-т языкознания им. Я. Коласа, Бел. респ. фонд фундамент. исслед. ; под ред. А. Н. Булыко, Л. П. Крысина. — Минск : Беларуская навука, 1999. — 246 с.
Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. — Мінск : Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1963. — 339 с.