Ра́дыё — спосаб бяздротавага прыёму і пераносу інфармацыі (сігналу) шляхам мадуляцыі і перадачы электрамагнітных хваль для камунікавання, вяшчання, тэлебачання і г.д. Таксама сама прылада для прыёму радыёсігналу (радыёпрыёмнік, радыёпрымач).
Першы патэнт на бесправадную сувязь атрымаў у 1872 годзе Малон Луміс, які заявіў ў 1866 годзе аб тым, што ён адкрыў спосаб бяздротавай сувязі; у Германіі стваральнікам радыё лічаць Генрыха Герца (1888), у ЗША — Дэвіда Х’юза (1878), а таксама Томаса Эдысана (1875), у шэрагу балканскіх краін — Ніколу Тэсла (1891), у Расіі — Аляксандра Папова, у Францыі — Эдуарда Бранлі (1890), у Англіі — Олівера Джозэфа Лоджа (1894), у Бразіліі — Ландэля дэ Муру (1893—1894).
У Беларусі вынаходнікам радыётэлеграфіі лічыцца Якуб Наркевіч-Ёдка (1890).