Ро́венская во́бласць (укр.: Рі́вненська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе Украіны. Плошча 20,047 тыс. км². Насельніцтва 1,156 млн чалавек (2006). Адміністрацыйны цэнтр — горад Роўна.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
Знаходзіцца ў паўночна-заходняй частцы Украіны. Плошча тэрыторыі — 20 047 км². Тэрыторыя размешчана паміж 50°01' і 51°58' паўночнай шыраты і паміж 25°01' і 27°38' усходняй даўгаты. Працягласць вобласці з поўначы на поўдзень 215 км, а з захаду на ўсход — 186 км.
Паўночная частка вобласці размешчана на Палескай нізіне і Клесіўскай раўніне, паўднёвая частка — на Валынскім узвышшы, Ровенскім і Гошчанскім плато, таксама ахоплівае схілы Падольскага ўзвышша і Крамянецкія горы[3].
Адміністрацыйны падзел
Адміністрацыйны цэнтр Ровенскай вобласці — горад Роўна.
Колькасць адміністрацыйных адзінак і населеных пунктаў вобласці
Мясцовае самакіраванне ў вобласці ажыццяўляе Ровенскі абласны савет, выканаўчую ўладу — абласная дзяржаўная адміністрацыя. Кіраўніком вобласці з’яўляецца старшыня аблдзяржадміністрацыі, які прызначаецца Прэзідэнтам Украіны.