Луга́нская во́бласць (укр.: Луга́нська о́бласть) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Украіны, размешчана на ўсходзе краіны, пераважна ў басейне сярэдняга цячэння Северскага Данца. Плошча — 26,684 тыс. км². Насельніцтва — 2 540,1 тыс. чалавек (2005). Адміністрацыйны цэнтр з верасня 2014 года — Севераданэцк.
Займае 6-е месца па колькасці насельніцтва і 10-е па плошчы сярод адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак краіны. На паўднёвым захадзе і захадзе мяжуе з Данецкай вобласцю, на паўночным захадзе — з Харкаўскай. Мяжуе з Расіяй, на поўначы з Белгарадскай, на паўночным усходзе — з Варонежскай, на ўсходзе і поўдні — з Растоўскай абласцямі.
У складзе вобласці 8 адміністрацыйных раёнаў, 14 гарадоў абласнога значэння, 37 тэрытарыяльных грамад[1].