Вобласць падзяляецца на 6 раёнаў і 5 гарадоў абласнога значэння, раёны, у сваю чаргу, падзелены на 69 тэрытарыяльных грамад.[3]
Насельніцтва
Доля насельніцтва Закарпацкай вобласці ва ўсім насельніцтве Украіны — 2,65 % (16-е месца). У Закарпацкай вобласці доля сельскага насельніцтва большая, чым гарадскога (што не тыпова для Украіны ўвогуле). Закарпацце — адзіная вобласць Украіны, у якой ёсць рост колькасці насельніцтва. Закарпацкая вобласць мае вельмі шматнацыянальны склад насельніцтва. Найбольшую долю ў нацыянальным складзе вобласці складаюць украінцы — 79,7 %, на другім месцы — венгры (12,1 %), на трэцім — румыны (2,6 %). Таксама ёсць рускiя (2,5 %), цыганы (1,1 %), русіны (0,8 %), славакі (0,5 %), немцы (0,3 %). Венгры и румыны засяроджаныя ў асноўным у тэрыторыях, што мяжуюць з адпаведнымі дзяржавамі (Венгрыя, Румынія). У шэрагу мясцовасцей на мяжы з Венгрыя венгерская мова мае рэгіянальны статус, які дазваляе мове прымяняцца ў рэгіянальнай заканадаўчай дзейнасці побач з дзяржаўнай украінскай.