Паўднёва-заходні дыялект характарызуецца недысіміляцыйным аканнем і яканнем: вада, нага, вясна; цвёрдым гукам [р]: рака, бяроза; наяўнасцю дыфтонгаў [уо], [іе] ў словах дуом, сіена; наяўнасцю канчатка-му ў дзеясловахбудучага часу: казацьму, рабіцьму і інш.
У перыферыйных гаворках на захадзе Гродзеншчыны і поўдні Гомельшчыны існуе з'ява прыстаўнога [г] у словах тыпу гавечка, гуліца.
Для часткі паўднёва-заходніх гаворак у зваротных дзеясловах характэрны постфікс-са: памыласа, садземса.
Колісь тутака стаялі вялікія горы з песковей. На іх стаяў цёмны драмучы лес. Кала лесу было глыбокае гозера. У лесе жылі дэкеі зверы. Воны хадзілі піці воду да гозера. Больш за ўсё тутака было лосяў. Гозера перасохла. Людзі вырубілі лес, пастроілі хаты, Сяло назвалі Лосінцы.
Крыніцы
↑Беларуская мова: энцыклапедыя // Пад рэд. А. Я. Міхневіча. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1994. — C. 55.
↑Легенды і паданні. — Навука і тэхніка, 1983. — 542 с. — 5 100 экз.