Першае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі сучаснага Таджыкістана заснаваў Ісмаіл Самані ў 875 годзе (цэнтрам стаў горад Бухара). Да 1220 года тэрыторыя ўваходзіла ў розныя Персідскія імперыі. Ад 1220 да 1370 года тэрыторыя Таджыкістана была ў складзе Мангольскай імперыі Чынгісхана. Неўзабаве была заснаваная Усходняя Бухара — ханства, якое займала тэрыторыі сучасных Таджыкістана і Узбекістана. У сярэдзіне 19 стагоддзя Усходняя Бухара стала часткай Расійскай імперыі. У 1924 годзе паводле нацыянальнай прыкметы былі ўтвораныя асобныя Туркменская ССР, Узбекская ССР ды Таджыкская АССР ў складзе апошняй. Ад 1929 года Таджыкістан — самастойная саюзная рэспубліка са сталіцай у горадзе Сталінбад, якому ў 1961 годзе была вернутая гістарычная назва — Душанбэ. Незалежнасць абвешчаная 9 верасня1991 года, але неўзабаве ў краіне пачалася грамадзянская вайна паміж камуністычнымі сіламі і ісламісцкай апазіцыяй. Заканчэнне вайны ў 1997 годзе адбылося пры садзейніцтве Расіі — апазіцыя была ўключаная ва ўрад, а Эмамалі Рахмон застаўся прэзідэнтам.
Насельніцтва
У 2014 колькасць насельніцтва краіны складала 8,2 млн чалавек. Большая частка з іх таджыкі (79,9 %), потым узбекі (15,3 %), рускія (1,1 %) і кіргізы (1,1 %). Прадстаўнікі іншых этнічных групаў складаюць 2,6 % насельніцтва. Асноўная рэлігія краіны — іслам, сунізм (85 % насельніцтва), шыізм (ісмаілізм) (5 %), іншыя веравызнанні (10 %). Пісьменнасць 99,5 %. Каля аднаго млн. таджыкістанскіх мужчын працуюць за мяжой (ацэнкі 2009).
Таджыкістан падзяляецца на дзве вобласці (вілаяты): Сагдыйскую і Хатлонскую, адну аўтаномную — Горна-Бадахшанская аўтаномная вобласць і рэгіён рэспубліканскага падпарадкавання (13 раёнаў у цэнтры краіны і горад Душанбэ). Вобласці падзяляюцца на раёны (нохія), якія ў сваю чаргу дзеляцца на сельсаветы (джамааты).
Эканоміка
Таджыкістан — аграрна-індустрыяльная краіна, адна з бяднейшых у свеце (ВУП — 15,4 млрд дол., на душу насельніцтва — 2,1 тыс. дол., 2008). Землі, прыдатныя для сельскай гаспадаркі складаюць 7 % ад плошчы краіны. Запасы карысных выкапняў вялікія, але іх распрацоўка абцяжарваецца складаным рэльефам і недастатковым развіццём шляхоў зносін.
Асноўныя крыніцы даходу — вытворчасць алюмінію (з прывазных баксітаў), бавоўны, грашовыя пераводы працоўных мігрантаў з-за мяжы (2,1 млрд дол., 2010).
Таджыкістан валодае велізарнымі гідраэнергетычнымі рэсурсамі. Выпрацоўваецца 17 млрд кВт·г электраэнергіі, эканамічна абгрунтавана выпрацоўка 172 млрд кВт·г.
Дыпламатычныя адносіны дзяржавы ўстанавілі ў 1996 годзе. У красавіку 2000 года адбыўся афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у Таджыкістан. У ліпені 2001 года Прэзідэнт Рэспублікі Таджыкістан наведаў Беларусь з візітам у адказ.
У 2008, 2009 і 2010 гадах Беларусь аказвала гуманітарную дапамогу Таджыкістану.
Супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана на міжнароднай арэне носіць канструктыўны характар[удакладніць]. Таджыкістан аказвае падтрымку амаль што ўсім ініцыятывам Беларусі[калі?], выступіў сааўтарам шэрагу беларускіх рэзалюцый у ААН.
З 30 сакавіка2011 года ў Душанбэ пачало дзейнічаць пасольства Рэспублікі Беларусь.
Вядомыя асобы
Рудакі (каля 860 — 941) — заснавальнік паэзіі на мове фарсі