Ісламская Рэспубліка Маўрытанія الجمهورية الإسلامية الموريتانية (ар.) (аль-Джумхурыя аль-Ісламія аль-Мурытанія) République Islamique de Mauritanie (фр.) Ndenndaani lislameeri Moritani (фула) Republik bu Lislaamu bu Gànnaar (валоф)
Маўрыта́нія (араб.موريتانيا), поўная назва — Ісла́мская Рэспу́бліка Маўрыта́нія (араб.الجمهورية الإسلامية الموريتانية) — дзяржава, размешчаная на паўночным захадзе Афрыкі, абмываецца з захаду Атлантычным акіянам. Мяжуе Заходняй Сахарай на паўночным захадзе, Сенегалам на паўднёвым захадзе, Алжырам на паўночным усходзе, Малі на поўдні і ўсходзе.
За некалькі тысяч гадоў да н. э. паўднёвая частка сучаснай Маўрытаніі была заселена народамі негроіднай расы, якія займаліся паляваннем і земляробствам.
У 1-м тысячагоддзі да н. э. з поўначы пачалося паступовае засяленне краіны берберамі-жывёлагадоўцамі, якія адціскалі неграў на поўдзень.
Сярэднявечча
З XI стагоддзя пачалася арабізацыя і ісламізацыя насельніцтва. Арабы занялі пануючае становішча ў краіне, устанавіўшы ўладу над берберамі і неграмі (плямёны тукулёр, санінке, валоф). Берберы і негры перанялі ад арабаў мову і сямейны ўклад. Галоўным цэнтрам краіны стаў аазіс Шынгеці, а краіна стала звацца Тарб-эль-Бідан («зямля белых»).
У канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў утварыліся эміраты Трарза, Бракна, Тагант, Адрар.
Каланіяльны перыяд
З сярэдзіны XIX стагоддзя пачалося асваенне французамі даліны ракі Сенегал (паўднёвая мяжа сучаснай Маўрытаніі). У 1904 годзе вобласць паўночней ракі Сенегал была абвешчана французскім уладаннем — грамадзянская тэрыторыя Маўрытаніі. Эміраты прызналі пратэктарат Францыі.
У 1946 годзе Маўрытанія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1958 годзе — статус аўтаномнай рэспублікі Французскай Супольнасці.
Палітычны апарат
Асноўны артыкул: Палітычная структура Маўрытаніі
Ісламская рэспубліка. Па канстытуцыі, прынятай у 1991 годзе, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які абіраецца насельніцтвам на 5-гадовы тэрмін.
Парламент — двухпалатны: Сенат (56 месцаў) абіраецца на 6-гадовы тэрмін (трэць сенатараў павінна абнаўляцца кожныя 2 гады), Нацыянальны сход (95 дэпутатаў) абіраецца на 5-гадовы тэрмін. Апошні раз сенатары абіраліся ў студзені 2007 (дата чарговых выбараў не прызначана), дэпутаты — у лістападзе 2006.
Маўрытанія займае плошчу 1,030,631 км², па гэтым паказчыку яна знаходзіцца на 29 месцы ў свеце (пасля Балівіі).
З захаду Маўрытанія абмываецца Атлантычным акіянам (каля 700 км берагавыя паласы). Больш 60 % тэрыторыі краіны займаюць камяністыя і пясчаныя пустыні заходняй Сахары.
Сталых рэк няма, акрамя ракі Сенегал па паўднёвай мяжы краіны.
Глебы пустынныя. Раслінны покрыва вельмі рэдкая, пераважае травяністая расліннасць, якая з'яўляецца пасля эпізадычных дажджоў. На поўдні краіны — паўпустыні з хмызнякамі і акацыямі.
Жывёльны свет — шматлікія паўзуны і грызуны, з драпежных — шакал, фенек, у некаторых раёнах захаваліся буйныя капытныя і страўсы.
Час
Тэрыторыя Маўрытаніі размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Заходнееўрапейскі час (WET) (UTC). На летні час Маўрытанія не пераходзіць.
Аснову эканомікі складаюць жывёлагадоўля, рыбалоўства, горназдабыўная прамысловасць. Разводзяць буйнае рагатае быдла, авечак, коз, вярблюдаў. У аазісах выгадоўваюць фінікавую пальму, збожжавыя. Грашовая адзінка — 1 угія, роўная 5 хумам.