Краіна займае 2 параўнальна значныя астравы востраў Мальта (246 км²) і востраў Гоца (67 км²) і некалькі дробных. У рэльефе пераважаюць закарставаныя вапняковыя плато вышынёй да 253 метраў. Клімат міжземнаморскі з гарачым сухім летам і лагоднай дажджлівай зімой; сярэдняя тэмпература лютага +12 °C, жніўня +25 °C. Ападкаў каля 530 мм за год. Рэк і ручаёў няма. У расліннасці пераважае рэдкі травастой са злакаў, на схілах пусткі з нізкімі сухалюбівымі хмызнякамі і хмызнячкамі. Невялікія гаі з хвоі, пініі, дубу. Жывёльны свет бедны. Рэзерват Гадыра.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Мальта ўсталяваныя 16 лютага1993. 9 чэрвеня 2011 года Пасол Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы Беларусь Я. А. Шастакоў уручыў даверчыя граматы Прэзідэнту Мальты Дж. Абеле ў якасці Пасла Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Мальта па сумяшчальніцтве.
21 чэрвеня 2012 Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у г. Валеце прызначаны грамадзянін Мальты П.Фенех. У 2012 годзе беларуска-мальтыйскі тавараабарот склаў 2,2 млн долараў ЗША. Абарот гандлю паслугамі пры гэтым склаў 4,1 млн долараў. У першым паўгоддзі 2013 з Мальты ў эканоміку Беларусі прыцягнута 0,6 млн долараў ЗША інвестыцый[2].
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).