Міжзе́мнае мо́ра — міжземнае, міжмацерыковае мораАтлантычнага акіяна, злучаецца з ім на захадзе Гібралтарскім пралівам, знаходзіцца паміж Паўднёвай Еўропай, Заходняй Азіяй і Паўночнай Афрыкай і амаль цалкам зачыненае. Мора лічыцца часткай Атлантычнага акіяна, хоць яго часцяком атаясамляюць як цалкам асобны вадаём. Мора ахоплівае плошчу ў 2,5 млн км², але яго злучэнне з Атлантыкай праз Гібралтарскі праліў складае ўсяго 14 км у шырыню. Міжземнае мора мае сярэднюю глыбіню ў 1500 м, а самым глыбокім месцам з'яўляецца ўпадзіна Каліпса ў Іанічным моры, яе глыбіня складае 5 267 м.
Назву Міжземнае мора (грэч.Μεσόγειος Θάλασσα, лац.: Mare Mediterranea — мора пасярод Зямлі) упершыню ўвёў у абарот антычны пісьменнік Гай Юлій Солін, абапіраючыся на ўяўленні свайго часу, паколькі старажытныя еўрапейскія і паўночнаафрыканскіяцывілізацыі развіваліся ў басейне менавіта гэтага мора, якое служыла натуральным шляхам зносін паміж імі.
У часы росквіту Рымскай імперыі рымляне называлі гэта мора — Наша мора (лац.: Mare Nostrum), або Унутранае мора (лац.: Internum mare)[1] паколькі ў тыя часы ўсе землі ўзбярэжжа гэтага мора ўваходзілі ў склад імперыі.
Гісторыя
Сучаснае Міжземнае мора з'яўляецца рэліктам старажытнага акіяна Тэціс, які быў значна шырэй і распасціраўся далёка на ўсход. Рэліктамі акіяна Тэціс з'яўляюцца таксама Аральскае, Каспійскае, Чорнае і Мармуровае моры, прымеркаваныя да яго найболей глыбокім упадзінам. Верагодна, Тэціс некалі быў цалкам акружаны сушай, і паміж Паўночнай Афрыкай і Пірэнейскім паўвостравам, у раёне Гібралтарскага праліва, існаваў пярэсмык. Такі жа сухапутны мост звязваў паўднёваўсходнюю Еўропу з Малой Азіяй. Не выключана, што пралівы Басфор, Дарданэлы і Гібралтарскі ўтварыліся на месцы затопленых рачных далін, а шматлікія астраўныя ланцугі, асабліва ў Эгейскім моры, злучаліся з мацерыком.
Гісторыя Міжземнаморскага рэгіёна мае вырашальнае значэнне для разумення паходжання і развіцця шматлікіх сучасных грамадстваў. «Тры чвэрці зямнога шара было аб'яднана паміж сабой праз Міжземнае мора, якое было цэнтрам сусветнай гісторыі»[2].
Сярэдняя тэмпература вады на паверхні ў лютым ад 8—12 °C да 17 °C, у жніўні ад 19 °C ў Ліёнскім заліве да 27-30 °C на ўсходзе. Салёнасць ад 36 ‰ на захадзе да 39,5 ‰ на ўсходзе. Прылівы сутачныя і змяшаныя, іх велічыня ў большасці раёнаў складае 0,1-0,5 м.
Сярэдняя тэмпературапаветра ў студзені змяняецца ад 14-16 °C ля паўднёвых берагоў да 7-10 °C на поўначы, у жніўні — ад 22-24 °C на поўначы да 25-30 °C у паўднёвых раёнах мора. Выпарэнне з паверхні Міжземнага мора дасягае 1250 мм у год (3130 км ³). Адносная вільготнасць паветра змяняецца ад 50-65 % летам да 65-80 % зімой. Воблачнасць летам 0-3 балы, зімой каля 6 балаў. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў 400 мм (каля 1000 км ³), яна змяняецца ад 1100—1300 мм на паўночным захадзе да 50-100 мм на паўднёвым усходзе, мінімум — у ліпені — жніўні, максімум — у снежні. Характэрныя міражы, якія часта назіраюцца ў Месінскім праліве (Фата-маргана).
Тэмпература марской вады на папулярных курортах Міжземнага мора (°C)
↑Georg Wilhelm Friedrich Hegel. «The Philosophy of History», p. 87, Dover Publications Inc., 1956 ISBN 0-486-20112-0; 1st ed. 1899
Літаратура
Alain Saliot The Mediterranean Sea. — Birkhäuser, 2005. — Т. 5. — 413 с. — (The Handbook of Environmental Chemistry). — ISBN 9783540250180
Foppe B. DeWalle, M. Nikolopoulou-Tamvakli, W. J. Heinen Environmental condition of the Mediterranean Sea: European Community countries. — Springer, 1993. — Т. 5. — 524 с. — (Environment & assessment). — ISBN 9780792324683