Месі́нскі пралі́ў (італ.: Stretto di Messina) — праліў паміж усходнім берагам Сіцыліі і паўднёвым берагам Калабрыі. Шырыня ў самым вузкім месцы праліва — 3,1 км, каля горада Месіна — каля 5,1 км. Натуральныя формы берага і скал, а таксама віры ў гэтым месцы звязваюць з легендай пра Сцылу і Харыбду.
У 1957 г. праз Месінскі праліў была пабудавана ЛЭП 220 кВ. Яе пілоны лічацца самымі высокімі ў свеце. Гэта лінія электраперадачы была заменена на падводны кабель, але пілоны былі захаваны і з’яўляюцца мясцовай выдатнасцю.