Плошча вострава 30,8 тыс. км². Назва з'яўляецца варыянтам імя «Цімур», што на малайскай азначае «ўсход»; назва вострава адлюстроўвае той факт, што ён знаходзіцца на ўсходнім канцы ланцуга астравоў. Рэльеф пераважна гарысты, сустракаюцца гразевыя вулканы. Клімат субэкватарыяльны мусонны. Раслінны свет у выглядзе трапічных мусонных лясоў і высакатраўнай саванны.
Рознае
Паводле мясцовай легенды, востраў Тымор быў гіганцкім кракадзілам.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 74. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).