Даўжыня праліва — 8 км, шырыня 1,5—3 км, глыбіня да 43 м. На паўночным беразе — акруга Марын, на паўднёвым — г. Сан-Францыска. У 1937 годзе праз праліў быў пабудаваны знакаміты мост Залатыя Вароты. Пралёт моста — 1281 м.
Праз Залатыя Вароты ідуць суда з многіх краін свету ў адзін з галоўных партоў заходняга ўзбярэжжа Злучаных Штатаў Амерыкі — Окленд.
Першымі насельнікамі мясцовасці вакол праліва былі індзейцы. Першае еўрапейскае селішча на гэтай мясцовасці было заснавана іспанцамі ў 1776 годзе.
Змест артыкулаў мусіць быць правяральным або іх могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул і дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. Шаблон пастаўлены 23 чэрвеня 2022 года.