Сан-Хаакін (акруга)

Сан-Хаакін
англ.: San Joaquin County
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1850
Насельніцтва
  • 779 233 чал. (1 красавіка 2020)[1][2]
Плошча
  • 3 694 км²
Сан-Хаакін на карце
Часавы пояс PDT[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сан-Хаакін (англ.: San Joaquin County) — акруга ў Каліфарнійскай даліне, на ўсход ад вобласці заліва Сан-Францыска, Каліфорнія. Насельніцтва — 620 000 чалавек (перапіс 2006 года). Акруговы цэнтр — горад Стоктан.

Гісторыя

Акруга была ўтворана ў 1850 годзе, пасля ўзнікнення штата Каліфорнія. Сваю назву бярэ ад ракі Сан-Хаакін. У пачатку XIX стагоддзя лейтэнант Габрыэль Марага, камандзір экспедыцыі ў Каліфарнійскую даліну, даў імя Сан-Хаакін ручаю, які выцякае з Сьера-Невады і ўпадае ў возера Буэна-Віста. Паміж 1843 і 1846 гадамі, у эпоху калі Каліфорнія была правінцыяй Мексікі, пяць мексіканскіх грантаў зямлі былі аб’яднаны ў тое, што зараз з’яўляецца акругай: ранча Кампа дэ лос Франсэсэс, ранча Пескадэра (Граймс), ранча Пескадэра (Піка), ранча Макелумнес і ранча Томпсан.

Крыніцы

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!