Орындж (акруга, Каліфорнія)

Орындж
англ.: Orange County
Сцяг
Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 3 186 989 чал. (2020, 1 красавіка 2020)[1]
Плошча
  • 2 455 км²
Орындж на карце
Часавы пояс PDT[d]
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акруга Орындж (англ.: Orange County) — акруга ў Паўднёвай Каліфорніі, ЗША. Адміністрацыйны цэнтр — горад Санта-Ана. Паводле перапісу 2020 года насельніцтва складала 3,186,989 чалавек,[2] што робіць акругу трэцяй па колькасці акругай у Каліфорніі і шостай па колькасці насельніцтва ў Злучаных Штатах.[3] Хоць у асноўным гэта прыгарад, гэта другая па шчыльнасці насельніцтва акруга ў штаце пасля акругі Сан-Францыска.[4] Тры самых густанаселеных гарады акругі — Анахайм, Санта-Ана і Ірвайн, насельніцтва кожнага з якіх перавышае 300 000 чалавек.[5] Шэсць гарадоў акругі Орындж знаходзяцца на ўзбярэжжы Ціхага акіяна: Сіл-Біч, Хантынгтан-Біч, Ньюпорт-Біч, Лагуна-Біч, Дэйна-Пойнт і Сан-Клементэ.

Акруга з’яўляецца турыстычным цэнтрам з такімі славутасцямі, як Дыснейлэнд, Нотс-Беры-Фарм  (англ.), Місія ў Сан-Хуан-Капістрана  (англ.), Пірс Хантынгтан-Біч  (англ.), Дом Маджэска  (англ.), Цэнтр мастацтваў Сегерстрома  (англ.), Тэатр Ёст  (англ.), Музей Баўэрса  (англ.), востраў Бальбоа  (англ.), Стадыён Энджэл  (англ.), цэнтр горада Санта-Ана  (англ.), гістарычны раён Крыстал Коўв  (англ.), Хонда-цэнтр  (руск.), будынак былога суда акругі Орындж  (англ.), прыродныя славутасці ранча Ірвайн  (англ.) і некалькі папулярных пляжаў уздоўж берагавой лініі працягласцю больш за 40 міль (64 км). Тут таксама знаходзіцца буйны даследчы ўніверсітэт — Каліфарнійскі універсітэт у Ірвайне  (руск.), а таксама шэраг іншых вядомых каледжаў і універсітэтаў, такіх як Чэпменскі ўніверсітэт  (руск.) і Каліфарнійскі дзяржаўны ўніверсітэт у Фулертане.

Крыніцы

  1. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  2. Orange County, California. United States Census Bureau. Архівавана з першакрыніцы September 26, 2022. Праверана January 30, 2022.
  3. American FactFinder. United States Census Bureau. Праверана July 10, 2014.(недаступная спасылка)
  4. California Population Density County Rank. USA.com. Архівавана з першакрыніцы August 14, 2013. Праверана August 14, 2013.
  5. Find a County(недаступная спасылка). National Association of Counties. Архівавана з першакрыніцы May 3, 2015. Праверана June 7, 2011.

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!