Заходняя частка разам з астравамі Саваі і Уполу ўваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Самоа. Усходняя частка — у склад Амерыканскага Самоа.
Вялікія астравы маюць вулканічнае паходжанне, даволі гарыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Сілісілі (1 858 м) на востраве Саваі. Малыя астравы — нізкія каралавыяатолы.
У адрозненне ад іншых палінезійцаў, самаанцы не маюць легенд аб сваім паходжанні з Гаваікаў. Археолагі сцвярджаюць, што астравы Самоа былі населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э. Выхадцы з Самоа актыўна рассяляліся па іншых астравах Акіяніі. Паданні аб паходжанні з Самоа існуюць нават сярод мікранезійцаўтунгару. Магчыма, што назва вострава Саваі стала крыніцай іншых легенд пра Гаваікі.
У XII — XVI стст. астравы Самоа знаходзіліся пад кантролем танганцаў, якія былі выгнаны ў выніку паўстання.
У XIX ст. астравы Самоа знаходзіліся ў цэнтры экспансіянісцкіх планаў адразу некалькіх буйных дзяржаў. У 1899 г. Германія, ЗША і Вялікабрытанія падпісалі дагавор, паводле якога заходнія астравы перадаваліся пад кантроль Германіі, а ўсходнія — пад кантроль ЗША.
25 жніўня1914 г. новазеландскі экспедыцыйны корпус высадзіўся на востраве Уполу і заняў Заходняе Самоа. Пасля заканчэння I сусветнай вайны Новая Зеландыя атрымала мандат для кіравання гэтай тэрыторыяй.