Басфо́р (турэцк.: İstanbul Boğazı, грэч.Βόσπορος) — праліў, які злучае Чорнае мора з Мармуровым. Даўжыня складае каля 30 км, максімальная шырыня 3 700 м на поўначы, мінімальная шырыня праліва 700 метраў. Глыбіня фарватара ад 36 да 124 м. На абодвух берагах Басфора размешчаны гістарычны горадКанстанцінопаль, цяпер Стамбул.
Берагі праліва злучаюць два масты: Басфорскі мост даўжынёй 1074 метры (завершаны ў 1973 годзе) і Мост Султана Мехмеда Фаціха даўжынёй 1090 метраў (пабудаваны ў 1988 годзе) за 5 км на поўнач ад першага моста. Плануецца трэці аўтадарожны мост, але месца будаўніцтва ўрад Турцыі пакуль трымае ў сакрэце, каб пазбегнуць росту коштаў на зямлю. У 2013 годзе быў адкрыты і чыгуначны тунэльМармарай, які аб’яднаў транспартныя сістэмы Стамбула, размешчаныя ў еўрапейскай і азіяцкай частках горада.
Дарданэлы
Дарданэлы (турэцк.: Çanakkale Boğazı, грэч.Δαρδανέλλια), старажытнагрэчаская назва — Гелеспо́нт. Праліў паміж еўрапейскім паўвостравам Галіпалі і паўночным захадам Малой Азіі. Ён злучае Мармуровае мора з Эгейскім. Каардынаты Дарданэлаў — 40°15' паўночнай шыраты і 26°31' усходняй даўгаты. Даўжыня праліва складае 61 кіламетр, шырыня — ад 1,2 да 6 кіламетраў. Сярэдняя глыбіня фарватара — 55 метраў.
З-за стратэгічна важнага геапалітычнага становішчы чарнаморскіх праліваў іх статус з часоў антычнайТраянскай вайны неаднаразова выклікаў міжнародную напружанасць і служыў прадметам заклапочанасці краін-суперніц, асабліва ў перыяды паслаблення і змянення адной з вялікіх дзяржаў.
Пакуль Візантыйская імперыя, а пасля яе падзення Асманская імперыя панавалі на Чорным моры, пытанне аб Пралівах фактычна было ўнутранай справай гэтых дзяржаў, а таму больш за дзесяць стагоддзяў не стаяла на міжнароднай позве дня. Аднак да канца XVII стагоддзя становішча істотна змянілася: на ўзбярэжжа Азоўскага і Чорнага мораў выйшла Расія — і актуальнасць кантролю над зонай Праліваў павялічылася, склаўшы пазней важную частку «ўсходняга пытання».
Паводле Канвенцыі, гандлёвыя судны ўсіх краін маюць права свабоднага праходу праз пралівы як у мірны, так і ў ваенны час. Аднак рэжым праходу ваенных караблёў розны ў дачыненні да чарнаморскіх і нечарнаморскіх дзяржаў. Пры ўмове папярэдняга паведамлення ўладам Турцыі чарнаморскія дзяржавы могуць праводзіць праз пралівы ў мірны час свае ваенныя караблі любога класа. Для ваенных караблёў нечарнаморскіх дзяржаў уведзены істотныя абмежаванні па класе (дапускаюцца толькі дробныя надводныя караблі), па танажы і тэрміну знаходжання.
У выпадку ўдзелу Турцыі ў вайне, а таксама калі Турцыя палічыць, што ёй непасрэдна пагражае вайна, ёй пададзена права дазваляць або забараняць праход праз пралівы любых ваенных суднаў. Падчас вайны, у якой Турцыя не ўдзельнічае, пралівы павінны быць закрыты для праходу ваенных суднаў любой ваюючай дзяржавы.