Лабуан (малайская: Labuan, Яві: لابوان) — федэральная тэрыторыя, якая ўваходзіць у склад Малайскай Федэрацыі. У склад тэрыторыі ўваходзіць некалькі астравоў, галоўны з якіх носіць такую ж назву Лабуан. Лабуан вядомы як афшорны банкаўскі цэнтр, які выкарыстоўвае перавагі становішча паміж Малайзіяй (Сабах), султанатам Бруней і Філіпінамі.