Марское права

Марское права (міжнароднае марское прыватнае права) — галіна міжнароднага прыватнага права, якая рэгулюе маёмасныя адносіны, ускладненыя замежным элементам, якія ўзнікаюць у працэсе міжнароднага эканамічнага абароту і звязаныя з моракарыстаннем.

Марское права варта адрозніваць ад міжнароднага марскога публічнага права, якое рэгламентуе адносіны паміж дзяржавамі па пытаннях выкарыстання сусветнага акіяна.

Суб'екты

Суб'ектамі марскога права з'яўляюцца суб'екты міжнароднага прыватнага права, г. зн. дзяржавы, юрыдычныя і фізічныя асобы. Звычайна ў прыватных ўзаемаадносінах дзяржава сама па сабе не ўдзельнічае, а прадстаўлена дзяржаўнымі прадпрыемствамі. Калі ж у прыватныя адносіны ўступае непасрэдна дзяржава (яе органы), то ў дадзеным выпадку, уступаючы ў прыватныя ўзаемаадносіны, яна адмаўляецца ад свайго вяршэнства (суверэнітэту) і выступае раўнапраўным удзельнікам прыватных узаемаадносін, як юрыдычная або фізічная асоба.

Літаратура

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!