Непасрэднымі продкамі бугаў, з'яўляюцца групы аўстранезійцаў, якія з 2 тысячагоддзя да н. э. насялялі цэнтральную горную частку вострава Сулавесі. У XIII - XIV стст. яны перасяліліся ў даліны Паўднёвага Сулавесі, што было звязана са зменамі ў гаспадарчым жыцці — пераходам да вырошчвання рысу. У гэты перыяд сфарміраваліся першыя бугскія дзяржаўныя ўтварэнні, найбольш уплывомым з якіх было Луву. Прыбярэжныя дзяржавы бугаў актыўна займаліся марскім транзітным гандлем. У XVI - XVII стст. да яго далучыліся еўрапейцы, спачатку партугальцы, а потым галандцы. У пачатку XVII ст. пачаў шырока распаўсюджвацца іслам.
У XVII ст. галандцы імкнуліліся ўсталяваць манаполію на вываз спецый у Еўропу, што прывяло першапачаткова да выцяснення партугальцаў, а потым ваенным сутычкам з бугамі. У 1667 г. яны захапілі і разрабавалі найбольш важны гандлёвы горад Макасар. Для кантролю гандлёвых адносінаў на паўднёва-заходнім беразе Сулавесі імі была пабудавана крэпасць Ротэрдам. Войны з галандцамі прывялі да перасялення бугаў на востраў Калімантан, Малукскія астравы і іншыя месцы сучасных Інданезіі і Малайзіі, дзе імі засноўваліся новыя дзяржавы. У другой палове XIX - пачатку XX стст. бугскія дзяржавы Паўднёвага Сулавесі і Калімантана былі захоплены галандцамі. У 1950 г. увайшлі ў склад незалежнай Інданезіі.
Культура
Асноўным заняткам бугаў Сулавесі з'яўляецца земляробства. Асабліва важнае значэнне мае вырошчванне рысу. Палеткі апрацоўваюць мужчыны, але ўраджай мужчыны і жанчыны збіраюць разам. Акрамя таго, бугі трымаюць хатнюю жывёлу — кароў, курэй, качак і г. д. На прыбярэжных землях распаўсюджаны рыбалоўства і будаўніцтва драўляныхсуднаўпінісі і падуваканг. У лясных раёнах — рубка драўніны і паляванне. Здаўна вельмі важным заняткам з'яўляецца транзітны марскі гандаль, які нават у нашы дні ахоплівае прастору ад Калімантана да Новай Гвінеі. Некаторыя даследчыкі лічаць, што бугі даведаліся пра існаванне паўночнага ўзбярэжжа Аўстраліі раней за партугальцаў і галандцаў. У XVIII - пачатку XX стст. бугскія рыбаловы і гандляры часцяком наведвалі Аўстралію[2], адкуль вывозілі трэпангаў для перапродажу ў Кітай.
Асноўны тып паселішча — вёска. У нашы дні пераважаюць вялікія вёскі (1000 - 2000 хацін), пабудаваныя ўздоўж шляхоў. Але ў перадгор'ях захаваліся невялікія скучаныя паселішчы старога тыпу. Традыцыйныя хаціны каркасныя на высокіх па́лях, крытыя дахамі з дзвюма нахіламі. У мінулым сцены рабіліся з цыновак, у нашы дні — з дошак. Акрамя хацін ў вёсцы кожная сям'я мае невялікія часовыя хаціны і буданы на палетках.
Традыцыйная вопратка складаецца з саронга і невялікага капялюшыка. Святочнае адзенне шыецца з арнаментаваных тканінсангкет. Мужчыны і жанчыны ўпрыгожваюцца шматлікімі амулетамі, пярсцёнкамі, жанчыны — нагруднымі залатымі і срэбнымі каралямі. Мужчыны ў асобныя дні носяць выгнутыя нажыбадзік. Наяўнасць такога нажа ў сям'і сведчыць пра пэўны ранг яго ўладальнікаў.
Сем'і звычайна малыя нуклеарныя. Маладыя пасля шлюбу пераязджаюць у асобную хаціну. Дапушчаюцца саюзы са стрыечнымі сваякамі. Жаніх выплочвае за нявесту выкуп не толькі бацькам, але і братам. Мусульманскія звычаі дазваляюць палігінію. У мінулым яна была распаўсюджана амаль выключна сярод высакародных саслоўяў. У наші дні сустракаецца вельмі рэдка. Главою сям'і з'яўляецца бацька, але жонка ў адсутнасці мужа (што важна для мараходаў) мае права выконваць абавязкі старэйшага і складаць камерцыйныя дамовы ад імя сям'і. У выпадках разводу жонка мае права на палову маёмасці. Незамужнія і разведзеныя жанчыны часцяком самастойна займаюцца дробным рамяством і гандлем. Блізкія сваякі могуць жыць у розных вёсках, аднак заўсёды захоўваюць шчыльныя стасункі. Высакародныя сем'і адзінага паходжання могуць складаць буйныя роды.
Традыцыйнае грамадства бугаў фарміравалася на працягу XVI - XIX стст. Для яго было характэрна сацыяльна-прававое расслаенне. Вылучалася некалькі пластоў грамадства, кожнае з якіх мела асабістыя правы і абавязкі. Вышэйшую прыступку сацыяльнай лесвіцы займалі сваякі манархаў, ніжэйшую — рабы. Падвышэнне сацыяльнага статуса было магчыма праз удзел у ваенных канфліктах і атрыманне прывілегій ад дзяржавы. У нашы дні прадстаўнікі ўсіх саслоўяў фармальна роўныя, аднак памяць пра статус той або іншай сям'і захоўваецца, што ўплывае, напрыклад, на выбар прафесіі або пары для шлюбу.
Фальклор бугаў адметны развітай вуснай традыцыяй — эпічныміпеснямі, казкамі, легендамі, кароткімі вершамі, прымаўкамі і прыслоўямі. За межамі Сулавесі выдатна вядомы маляўнічыя эпічныя тэатральныя пастаноўкі ла галіга[3]. Адзначаюць як мусульманскія, так і некаторыя свецкія святы, асабліва звязаныя з земляробчымцыклам. Яны суправаджаюцца мужчынскімі і жаночымі танцамі, гульнёй у мяч, дужаннем. Папулярныя народныя музычныя інструменты — флейтасулінг і лютнякасапі.
Рэлігія
У бугаў захаваліся некаторыя старажытныя анімістычныя ўяўленні пра існаванне духаў, абрадышанавання продкаў, рытуалы лекавання хворых праз выгнанне злых духаў. У сярэднявечных тэкстах ла галіга ўзгадваюцца імёны старажытных багоўдэвата, ад якіх вядуць свой род шляхетныя сем'і.