Праз праліў праходзіць магутная «Плынь Заходніх вятроў» — Антарктычная цыркумпалярная плынь. У праліве частыя моцныя штормы, прычым штормы праліва Дрэйка з’яўляюцца аднымі з самых моцных на планеце — вецер больш за 35 м/с і хвалі вышэй за 15 метраў тут не рэдкасць. Таму гэтыя шыроты называюць «Равунскія саракавыя». У праліве Дрэйка сустракаюцца айсбергі, пераважна ў яго паўднёвай частцы.