Ро́на[1] (фр.: Rhône) — рака ў Швейцарыі і Францыі.
Даўжыня ракі 812 км, плошча басейна 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнеўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізер, Дзюранс. Сярэдні расход вады каля вусця 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходства ніжэй вусця ракі Эн. Злучаная каналамі з Рэйнам, Мозелем, Маасам, Сенай, Луарай. У абход дэльты — канал ад Арля да Марселя. На Роне — гарады Жэнева (Швейцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).
У раёне вусця Роны знаходзіцца пячора Каске.