Плошча мора 6—7 млн км² (залежыць ад становішча плыняў). Тэмпература вады на паверхні 18—23 °С узімку, 26—28 °C улетку. Салёнасць 36,5—37 ‰. У моры размешчаны Бермудскія астравы[1].
Назва паходзіць ад роду водарасцей Sargassum, што засяляюць паверхню мора. Унікальнасць гэтых водарасцей у іхняй галапелагічнасці — гэта значыць, што іх поўны жыццёвы цыкл, у тым ліку вегетатыўнае размнажэнне, праходзіць на марской паверхні, у той час як іншыя водарасці выкарыстоўваюць для размнажэння марское дно[2].
У моры пражываюць крэветкі, крабы, рыбы і іншыя марскія жывёлы. Чарапахі выкарыстоўваюць водарасці Sargassum у якасці ежы і прытулку для патомства[2].