Нейтралітэт (ням.: Neutralität ад лац.: neuter — ні той, ні іншы) — 1) у міжнародным праве асобы статус дзяржавы. Выяўляецца ў непрыманні ўдзелу ў вайне; у мірны час — у адмове ад удзелу ў ваенных блоках, ваенных канфліктах, у адмове ад прадстаўлення сваёй тэрыторыі для ваенных баз замежных дзяржаў (т.зв. «пастаянны нейтралітэт», які афіцыйна маюць Швейцарыя, Аўстрыя, Мальта). 2) Ухіленне ад удзелу ў спрэчках пры сутыкненні процілеглых поглядаў, імкненняў, інтарэсаў або ад удзелу ў канфлікце паміж двума бакамі.
Ватыкан (1929) з’яўляецца нейтральным са дня аднаўлення папскай улады паводле Латэранскіх пагадненняў, якія патрабуюць ад Папы захоўваць нейтралітэт у міжнародных адносінах.