Паводле В. Жучкевіча, назва балцкага паходжання і звязаная з коранем smurg-[4]. Старажытнейшаю за «Смаргонь» лічыцца засведчаная ў літоўскім маўленні рэгіёна (у Рымдзюнах) форма Smurgainys («Смургойні»)[5].
Такім самым чынам, праз утваральнік -jn-, у гэтай частцы Павілля ўтвораны і тапонімы Дукойні, Жукойні. На мяжы XV—XVI стагоддзяў тытул магнатаў Зяновічаў гучаў як hares in Smorgoyny «паны на Смаргойнах»[6]. Форма тапоніма ў 1567 годзе засведчаная як «Сморкгойнь»[7].
Назва звязаная з літ. smurgis «смаркач» (хто сморкаецца), ад smurgas «лядаш са страхі; соплі» і smurgti «накрапваць, імжыць».
Найімаверней гэта было імя першага пасяленца на месцы Смаргоні. Імя са значэннем «Смаркач» магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.
Такім самым чынам утвораная і назва блізкіх да Смаргоні Кушлян, ад kušlys «сляпец» (хто падслепаваты). Падобнага тыпу і вядомае з ХІІІ стагоддзя яцвяжскае імя Зебр (літ. žebras «мурзаты; пярэсты, стракаты»)[8].
Гісторыя
Упершыню Смаргонь упамінаецца ў дакументах па гісторыі Вілейскай епархіі ў 1503 годзе. Вядомая як прыватнае мястэчка ў Вялікім Княстве Літоўскім, уласнасць Зяновічаў, Радзівілаў, Пшаздзецкіх. Звалася таксама Смургоні, у XIX стагоддзі Смаргоні. У 1552 годзе тут заснаваны кальвінісцкі збор. З 1590 года пачалі працаваць папяровая мануфактура, школа, шпіталь. У Смаргоні ўпершыню пачалі выпякаць абаранкі (смаргонкі)[9]. У XVII стагоддзі Радзівілы заснавалі так званую «Смаргонскую акадэмію»[10] — жартоўная назва промыслу па лоўлі і дрэсіроўцы мядзведзяў. З 1795 года Смаргонь у складзе Расійскай імперыі.
З 25 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года Смаргонь акупавана гітлераўскай Германіяй.
4 ліпеня 1944 года 35-я гвардзейская танкавая брыгада, якой камандаваў Герой Савецкага Саюза Азі Асланаў, фарсіраваўшы Вілію, сумесна з 7-й гвардзейскай брыгадай, вызваліла горад. З верасня 1944 года Смаргонь — цэнтр Смаргонскага раёна Маладзечанскай вобласці. 20 студзеня 1960 года Смаргонь і Смаргонскі раён пераходзіць у склад Гродзенскай вобласці.
У 1972—1976 гадах уведзены ў строй заводы аптычнага станкабудавання, сухога абястлушчанага малака, камбікормавы, ільнозавод. 4 красавіка 1983 года Пастановай ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР у Смаргоні пачынаецца будаўніцтва філіяла Мінскага трактарнага завода.
У 1985 годзе горад Смаргонь быў выдзелены ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкавання. 20 чэрвеня 1988 года ў склад горада ўключаны вёскі Карналінка і МінкіКаранёўскага сельсавета і вёска СадоваяБялкоўшчынскага сельсавета[11]. У лістападзе 1996 года адміністрацыйныя адзінкі Смаргонскі раён і горад Смаргонь был аб’яднаны ў адну — Смаргонскі раён. У 2003 годзе Смаргонь адзначыла 500-годдзе. 2019 год — першыя дажынкі на Смаргоншчыне.
Уладзімір Васільевіч Церабун — беларускі скульптар, графік, жывапісец, лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1976), заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь (2007).
Аляксандр Палікарпавіч Лях — хормайстр народнага ансамбля песні і танца імя М. К. Агінскага
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
↑Rimvydas Petrauskas. Galia ir tradicija. Lietuvos Didžiosios Kunigaikštystės giminių istorijos. — Vilnius, 2021. — С. 235.
↑K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 148.
↑K. Būga. Rinktiniai raštai. Т. 3. Vilnius, 1961. C. 142.
↑Похлебкин В. В. О кулинарии от А до Я. — Мінск: Полымя, 1988. — 224 c. — ISBN 5-345-00218-5. — C. 8.
↑Таццяна Кляшчонак. «Аб заснавальніку Смаргонскай Мядзведжай Акадэміі //«Рэгіянальная газета», 4 лютага 2000 г., № 5 (250)
↑Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941).
Смаргонь // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 675. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Хільмановіч У. Беларускае золата. — Беласток: СЕОРВ, 2014. — С. 122—123.