Мастоўскі раён

Мастоўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Масты
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Юрый Мікалаевіч Валеваты[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 80,85 %, руская 17,34 %
Размаўляюць дома: беларуская 52,06 %, руская 36,67 %[2]
Насельніцтва (2018)
28 233 чал. (8-е месца)
Шчыльнасць 25,26 чал./км² (7-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 74,74 %,
палякі — 18,69 %,
рускія — 5,14 %,
іншыя — 1,43 %[2]
Плошча 1 342,04[3]
(12-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
105 м[4]
Мастоўскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мастоўскі раён — раён у складзе Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на захадзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, скасаваны 25 снежня 1962 года, адноўлены 6 студзеня 1965 года. Плошча раёна — 1,3 тыс. км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Масты.

Геаграфія

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Цэнтральнабеларускага масіву Беларускай антэклізы. У рэльефе фундамента выдзяляецца прыўзняты Мастоўскі купал. Сучасную паверхню складаюць алювіяльныя адклады поймы і надпоймавай тэрасы даліны Нёмана. Адзначаецца звужэнне даліны ля г. Масты да 0,4-0,9 км. Паабапал ляжаць марэнныя раўніны і ўзвышшы з камамі.

Тэрыторыя раёна размешчана ў межах Верхнянёманскай нізіны. Рэльеф — раўнінны, пераважна пласкахвалісты, агульны нахіл з поўдня на поўнач да даліны ракі Нёман. Пераважае вышыня (80 %) 120 метраў над узроўнем мора. Самы высокі пункт — 167 метраў (за 2 км на поўдзень ад вёскі Вялікая Рагозніца).

Карысныя выкапні: мел, гліны і суглінкі, торф, пясчана-жвіровы матэрыял. Сярэдняя тэмпература студзеня −5,1 °C, ліпеня +18 °C. Ападкаў выпадае 540 мм у год. Вегетацыйны перыяд — 198 сутак.

Працякаюць рэкі Дубніца, Нёман з прытокамі Шчара з Сіпай, Зальвянка, Рось, Ельня. На тэрыторыі раёна пракладзены меліярацыйныя каналы Нацква, Ланцавічы, Міклашоўскі.

Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, поймавыя (алювіяльныя), тарфяна-балотныя.

Машаны лес, Ліпічанская пушча

Лясы хваёвыя, яловыя, чорнаальховыя, бярозавыя, дубовыя, грабавыя, ясянёвыя, займаюць 33 % тэрыторыі раёна.

Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння: катлавіны Гумнішча і Падбярэззе, Пабоеўскі валун з ямкамі, Княжаводскае і Пашынскае агаленні старажытных адкладаў, роў Яна і Цэцыліі, Дубненскае і Пескаўскае агаленні азёрных і рачных адкладаў. Зоны адпачынку — Масты, Воўпа, Скідзель. Балоты: Багна-Схеда.

Гісторыя

Мастоўскі раён у складзе Баранавіцкай вобласці. 1940

Мастоўскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска (з 12 кастрычніка 1940 года гарадскі пасёлак) Масты. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 11 сельсаветаў: Азёркаўскі, Бялавіцкі, Занёманскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі, Мілявіцкі, Пескаўскі, Рагозніцкі, Самуйлавіцкі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Занёманскі і Рагозніцкі сельсаветы, Бялавіцкі сельсавет перайменаваны ў Зарудаўеўскі (Заруддзеўскі). 22 ліпеня 1955 года гарадскі пасёлак Масты атрымаў статус горада раённага падпарадкавання. 5 красавіка 1960 года да раёна далучаны Дубненскі сельсавет Скідзельскага раёна. 25 лютага 1961 года Самуйлавіцкі сельсавет перайменаваны ў Пацавіцкі. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны Дзярэчынскі і Марачынскі сельсаветы скасаванага Зэльвенскага раёна, Галубоўскі сельсавет скасаванага Жалудоцкага раёна. 25 снежня 1962 года Мастоўскі раён скасаваны, Галубоўскі, Дубненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі сельсаветы перададзены Шчучынскаму раёну, Азёркаўскі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы — Ваўкавыскаму раёну. 6 студзеня 1965 года Мастоўскі раён адноўлены, уключаў гарадскі пасёлак Зэльва, Азёркаўскі, Воўпаўскі, Гудзевіцкі, Дзярэчынскі, Зарудаўеўскі, Зэльвенскі, Курылавіцкі, Малькевіцкі, Марачынскі, Мілявіцкі, Пацавіцкі, Пескаўскі сельсаветы Ваўкавыскага раёна, Багатырэвіцкі, Лунненскі, Русінавецкі сельсаветы Гродзенскага раёна, Галубоўскі, Дубненскі, Мастоўскі, Мікелеўшчынскі сельсаветы Шчучынскага раёна. 23 ліпеня 1965 года Русінавецкі сельсавет перайменаваны ў Харціцкі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Зэльва, Дзярэчынскі, Зэльвенскі, Марачынскі сельсаветы перададзены адноўленаму Зэльвенскаму раёну, 28 ліпеня 1967 года Воўпаўскі сельсавет — Ваўкавыскаму раёну. 18 чэрвеня 1973 года Малькевіцкі сельсавет перайменаваны ў Малькавіцкі. 26 жніўня 1974 года скасаваны Мілявіцкі сельсавет. 22 верасня 1975 года Багатырэвіцкі сельсавет перайменаваны ў Глядавіцкі. 20 кастрычніка 1995 года горад Масты і Мастоўскі раён аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 28 мая 2001 года скасаваны Малькавіцкі сельсавет, 26 лютага 2013 года — Галубоўскі і Глядавіцкі сельсаветы[5], 28 жніўня 2013 года — Азёркаўскі, Зарудаўеўскі, Мікелеўшчынскі, Пацавіцкі і Харціцкі сельсаветы[6].

Насельніцтва

Насельніцтва раёна — 28,2 тыс. чалавек, гарадское насельніцтва складае 45 %. Сярэдняя шчыльнасць — 31 чалавек на 1 кв.км. Цэнтр раёна — горад Масты. У складзе раёна 154 сельскія населеныя пункты, 6 сельсаветаў. У 1995 годзе насельніцтва Мастоўскага раёна налічвала 43,5 тыс. чал.[7]

Гаспадарка

Агульная плошча сельгасугоддзяў 68,4 тыс. га, з іх асушаных 22,3 тыс. га. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мяса-малочная жывёлагадоўля, буракаводства, вырошчваюць збожжавыя, кармавыя культуры, бульбу.

Прадпрыемствы: харчовая (крухмал, маянэз) прамысловасць, металаапрацоўка (рамонтны завод у вёсцы Пескі) і дрэваапрацоўка (мэбля, піламатэрыялы), вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, ГЭС каля вёскі Пацавічы.

Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгуначныя лініі Ліда — Масты — Ваўкавыск і Гродна — Масты, аўтадарогі Шчучын — Масты — Ваўкавыск, Масты — Слонім, Масты — Гродна.

Адукацыя і культура

У раёне ёсць 19 сярэдніх, 9 базавых, 4 пачатковыя, 1 музычная, 23 дашкольныя ўстановы, 32 клубы, 37 бібліятэк, 6 бальніц, 5 амбулаторый, 22 фельчарска-акушэрскія пункты. На тэрыторыі раёна знаходзіцца Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурна-краязнаўчы музей, мастоўскі музей «Лёс і чалавек».

Памятныя мясціны

Архітэктурныя помнікі:

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Кіраўніцтва раёна

Першыя сакратары раённага камітэта КПБ

Крыніцы

  1. http://mosty.grodno-region.by/ru/grafik_priema-ru/
  2. а б Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 222 Об упразднении Голубовского и Глядовичского сельсоветов и об изменении границ Куриловичского и Лунненского сельсоветов Мостовского района Гродненской области
  6. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 252 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Мостовского района Гродненской области Архівавана 17 чэрвеня 2021.
  7. Беларусь 1995.
  8. Імі ганарыцца Светлагоршчына // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, [1] с. — С. 585. — ISBN 985-01-0255-1.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Мастоўскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 469. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Read other articles:

Proposed railway station in Wales Newport West CentralGeneral informationLocationMaesglas, NewportWalesGrid referenceST300863 Newport West Central railway station is a proposed station on the Ebbw Valley Railway in the city of Newport, Wales. History The station is proposed in SEWTA's Rail Strategy[1] to serve the Monmouthshire Bank redevelopment area.[2] The site for the station is on Bideford Road, adjacent to the Harlech Retail Park.[3] Access to the Monmouthshire B...

 

Disambiguazione – Se stai cercando l'omonimo pittore nato nel 1939, vedi Andrea Vaccaro (1939). Andrea Vaccaro Andrea Vaccaro (Napoli, 8 maggio 1604 – Napoli, 18 gennaio 1670) è stato un pittore barocco italiano, tra i maggiori esponenti della pittura napoletana del Seicento. Indice 1 Biografia e stile 2 Opere (elenco non esaustivo) 2.1 Napoli 3 Note 4 Bibliografia 5 Altri progetti 6 Collegamenti esterni Biografia e stile Re Mida, Dorotheum, Vienna Nacque a Napoli nel 1604, da Pietro e d...

 

This article is about the city in Canada. For the historic place also called Fort St. John, see Spanish Fort (New Orleans). City in British Columbia, CanadaFort St. JohnCityCity of Fort St. JohnDowntown Fort St. John FlagLogoNickname: FSJMotto: The Energetic CityFort St. JohnLocation of Fort St. JohnShow map of British ColumbiaFort St. JohnFort St. John (Canada)Show map of CanadaCoordinates: 56°15′09″N 120°50′48″W / 56.25250°N 120.84667°W / 56.252...

  لمعانٍ أخرى، طالع برلين (توضيح). برلين     الإحداثيات 43°58′11″N 88°56′55″W / 43.969722222222°N 88.948611111111°W / 43.969722222222; -88.948611111111  سبب التسمية برلين  تقسيم إداري  البلد الولايات المتحدة[1]  التقسيم الأعلى مقاطعة غرين ليكمقاطعة ووسارا  خصائص جغرافية &#...

 

Esta página cita fontes, mas que não cobrem todo o conteúdo. Ajude a inserir referências. Conteúdo não verificável pode ser removido.—Encontre fontes: ABW  • CAPES  • Google (N • L • A) (Dezembro de 2018) Virreynato del Río de la Plata Vice-Reino do Rio da Prata Vice-reino ← 1776 – 1816 →  →   →  → Bandeira Naval do Império Espanhol, desde 1785. Localização de Vice-Reino do Rio da P...

 

село Розівка Країна  Україна Область Одеська область Район  Подільський район Громада Окнянська селищна громада Код КАТОТТГ UA51120150370049822 Основні дані Засноване 1840 Населення 7 Площа 0,17 км² Густота населення 41,17 осіб/км² Поштовий індекс 67934 Телефонний код +380 4861 Ге...

Pour les articles homonymes, voir Ballerina. Ballerina Données clés Réalisation Éric SummerÉric Warin Scénario Carol Noble Eric Summer Laurent Zeitoun Acteurs principaux Camille CottinMalik BentalhaKaycie ChaseMagali Barney Sociétés de production BBDA QuadCaramel Films Pays de production France Canada Genre Animation Durée 90 minutes Sortie 2016 Pour plus de détails, voir Fiche technique et Distribution Ballerina est un film d'animation franco-canadien réalisé par Éric Summer et ...

 

Serangan Meuse-ArgonneBagian dari Front Barat Perang Dunia IPeta wilayah Meuse-Argonne pada tahun 1918.Tanggal26 September – 11 November 1918LokasiHutan Argonne, PrancisHasil Kemenangan SekutuPihak terlibat  Amerika Serikat Prancis Siam[1]  Kekaisaran Jerman Austria-HungariaTokoh dan pemimpin John J. Pershing Hunter Liggett Robert Lee Bullard Henri Gouraud Henri Berthelot Phraya Bhijai Janriddhi [th][1] Max von Gallwitz Georg von der MarwitzP...

 

В Википедии есть статьи о других людях с фамилией Ожигова. Татьяна Ожигова Имя при рождении Татьяна Анатольевна Ожигова Дата рождения 15 октября 1944(1944-10-15) Место рождения Артём, Приморский край, РСФСР, СССР Дата смерти 9 июня 1989(1989-06-09) (44 года) Место смерти Ростов-на-Дону, РСФ...

「北ベトナム」はこの項目へ転送されています。その他の用法については「北ベトナム (曖昧さ回避)」をご覧ください。 この記事は検証可能な参考文献や出典が全く示されていないか、不十分です。出典を追加して記事の信頼性向上にご協力ください。(このテンプレートの使い方)出典検索?: ベトナム民主共和国 – ニュース · 書籍 · スカラー ...

 

French TV series or program Mathias SandorfGenreAdventureBased onMathias Sandorf by Jules VerneWritten byClaude DesaillyDirected byJean-Pierre DecourtStarringIstván Bujtor Amadeus AugustComposerBert GrundCountry of originFrance Hungary Italy West GermanyOriginal languagesFrench GermanNo. of series1No. of episodes6ProductionCinematographyJános KendeRunning time360 minutes (complete)Production companiesI.T.F. Magyar Televízió Müvelödési Föszerkesztöség (MTV) Technisonor Tele Mün...

 

一般都道府県道 東京都道111号大田神奈川線神奈川県道111号大田神奈川線 起点 東京都大田区 終点 神奈川県横浜市神奈川区 接続する主な道路(記法) 記事参照 ■テンプレート(■ノート ■使い方) ■PJ道路 東京都道・神奈川県道111号大田神奈川線(とうきょうとどう・かながわけんどう111ごうおおたかながわせん)は、東京都大田区から神奈川県横浜市神奈川区に至...

Yuvan Shankar Raja in 2013 Yuvan Shankar Raja made his debut in Indian music industry with the Tamil film Aravindhan. He has composed and produced film scores, soundtracks and songs for more than 170 films in various languages, predominantly in Tamil films apart from a few Telugu, Kannada and Hindi films.[1] As composer Feature films 1990s Year Film Language Notes Ref(s) 1997 Aravindhan Tamil Tamil Debut [2] 1998 Velai Kalyana Galatta 1999 Poovellam Kettuppar [3] Unakk...

 

British exam board This article is about the examinations board. For the former Trinity College of Music based in London, see Trinity Laban Conservatoire of Music and Dance. Trinity College LondonEstablished1872PresidentThe Lord GeddesAddressBlue Fin Building, 110 Southwark Street, London, SE1 0TA, London, UKWebsitetrinitycollege.com Trinity College London (TCL) is an examination board based in London, United Kingdom which offers graded and diploma qualifications across a range of disciplines...

 

Hospital in Ontario, CanadaUnity Health TorontoGeographyLocation30 Bond StreetToronto, Ontario, CanadaM5B 1W8OrganisationCare systemOHIPTypeTeaching, researchReligious affiliationCatholicAffiliated universityUniversity of Toronto Faculty of MedicineServicesEmergency departmentLevel I Trauma Centre(St. Michael's Hospital)HistoryOpened2017LinksWebsitewww.unityhealth.to Unity Health Toronto is a Catholic hospital network serving Toronto, Ontario, Canada.[1] It was initially founded in 20...

For the Shwayze song, see Buzzin' (Shwayze song). American TV series or program Buzzin'StarringShwayzeCisco AdlerCountry of originUnited StatesOriginal languageEnglishNo. of seasons1No. of episodes8ProductionExecutive producersJordan SchurGeorge VerschoorDavid OsperProduction companyHoosick Falls ProductionsOriginal releaseNetworkMTVReleaseJuly 23 (2008-07-23) –September 19, 2008 (2008-09-19) Buzzin' is a TV series that focused on musicians Cisco Adler and Shwayze. The s...

 

South Korean TV series The Liar and His LoverPromotional PosterAlso known asLovely Love LieHangul그녀는 거짓말을 너무 사랑해Literal meaningShe Loves Lies Too MuchRevised RomanizationGeunyeoneun Geojitmaleul Neomu Saranghae GenreRomantic comedyBased onKanojo wa Uso o Aishisugiteruby Kotomi AokiDeveloped byStudio DragonWritten byKim Kyung-MinDirected byKim Jin-minCreative directorJinnie Jin-hee ChoiStarringLee Hyun-wooPark Soo-youngLee Jung-jinLee Seo-wonHong Seo-youngCountry of ori...

 

Brazilian basketball player In this Portuguese name, the first or maternal family name is Alves and the second or paternal family name is de Paula. George de PaulaGeorginho de Paula with Ulm in 2023No. 32 – Ratiopharm UlmPositionPoint guard / shooting guardLeagueBasketball BundesligaPersonal informationBorn (1996-05-24) May 24, 1996 (age 28)Diadema, São Paulo, BrazilListed height6 ft 6 in (1.98 m)Listed weight194 lb (88 kg)Career informationNBA dra...

Kining maong artikulo mahitungod sa the singer. For the eponymous album from the singer, see Ella Mai (album).English singerPlantilya:SHORTDESC:English singer Plantilya:Use British EnglishElla MaiSi Mai sa 2019 iHeartRadio Music AwardsGihimugsûElla Mai Howell (1994-11-03) 3 Nobiyembre 1994 (panuígong 29)London, EnglandPagkanasodBritishPanginabuhiSingersongwriterKatuigan2014–presentKasayuran sa musikaMátang sa musikaR&Bhip hoppop(Mga) galamitonVocals(Mga) timananan10 SummersInter...

 

日本の政治家荒木 清寛あらき きよひろ 生年月日 (1956-06-01) 1956年6月1日(68歳)出生地 岐阜県恵那市出身校 創価大学法学部法律学科前職 弁護士参議院議員所属政党 公明党 参議院議員選挙区 (愛知県選挙区→)比例区当選回数 4回在任期間 1992年7月26日 - 2016年7月25日テンプレートを表示 荒木 清寛(あらき きよひろ、1956年〈昭和31年〉6月1日 - )は、日本の政治家、弁...

 

Strategi Solo vs Squad di Free Fire: Cara Menang Mudah!