У Рэспубліцы Беларусь крытэрыі аднясення населеных пунктаў да катэгорый устаноўлены Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 г. № 154—З «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні і парадку вырашэння пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь». Згодна з артыкулам 8 гэтага закона, гарады дзеляцца на наступныя падкатэгорыі[1]:
Гарады з насельніцтвам:
Зялёным колерам пазначаны гарады, насельніцтва якіх павялічваецца, чырвоным — змяншаецца.
На 14 кастрычніка 2009 года (перапіс насельніцтва) ў Гродзенскай вобласці Беларусі налічвалася 14 гарадоў, сярод якіх 1 горад абласнога падпарадкавання і 13 — раённага[2], у тым ліку:
На 1 студзеня 2017 года было ўжо 15 гарадоў, у тым ліку 1 горад абласнога падпарадкавання і 14 — раённага[3].
Назвы лацініцай у спісе прыводзяцца адпаведна з афіцыйнымі правіламі транслітарацыі[4][5].