І́ўе[2] (трансліт.: Iŭje) — горад у Гродзенскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іўеўскага раёна, на рацэ Іўянка. За 158 км ад Гродні, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Гаўя на лініі Ліда — Маладзечна, вузел аўтамабільных дарог на Мінск, Ліду, Навагрудак.
Назва Іўя паходзіць ад назвы ракі, на якой паселішча паўстала (цяпер Іўянка). Пачатковая форма рачной назвы, засведчаная ў асяроддзі літоўскамоўных аўтахтонаў, — Vija[3], звязаная з літоўскім vyti «звіваць, скручваць»[4] і значыць «Звілістая (рака)».
У трэцім томе «Жывапіснай Расіі» П. Сямёнаў сцвярджае, што першапачаткова Іўе называлася Еўе і было заснавана жонкай вялікага князя літоўскага Гедзіміна Евай.
Вядома з пачатку XV ст. як велікакняжацкі двор. З 1444 г. належала земскаму маршалку літоўскаму Пятру Мантыгердавічу, у XVI—XIX ст. Забярэзінскім, Кішкам, Глябовічам, Агінскім, Сапегам, Тызенгаўзам і інш. З 1561 г. мястэчка Ашмянскага павета, тут існавала арыянская школа. У 1585—1593 гг. рэктарам яе быў мысляр-гуманіст і педагог Ян Ліцыній Намыслоўскі. У 1561 г. у Іўі існавала 2-дзённая паншчына, а ў 1598 г. сяляне адпрацоўвалі 3 дні ў тыдзень з валокі[5]. У 1598 г. у мястэчку пасяліліся татары. Каля 1600 пабудаваны касцёл і манастыр бернардзінцаў. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета. У сярэдзіне XIX ст. належала графам Замойскім. З 1921 г. у складзе Польшчы, мястэчка Валожынскага павета. З 1939 у БССР, з 1940 г. гарадскі пасёлак, цэнтр раёна. З 2000 г. — горад.
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці і сацыяльна-бытавога абслугоўвання. Гасцініца «Іўе».
Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "Kreń", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце. Памылка ў зносках: тэг <ref> з імем "Barščeŭskaja", вызначаны ў <references>, не згадваецца ў папярэднім тэксце.
<ref>
<references>