Горад развіваўся вакол чыгуначнай станцыі "Баранавічы", назва якой ад вёскі Баранавічы, якая цяпер у складзе горада (заходняя частка вуліцы Шаўчэнкі). У гэтым рэгіёне ёсць і яшчэ адны Баранавічы.
Прозвішчы Барановіч, Бараноўскі, Баран фіксаваліся ў старых метрыках у касцёлах у суседніх Міры[5][6][7], Гарадзішчы[8]. Думку пра сувязь назвы Баранавічаў з прозвішчам Барановіч выказваў тапаніміст В. Жучкевіч[9].
У 1666 годзе маёнтак Мыш разам з Баранавічамі набыў кашталян новагародскі Мікалай Уладзіслаў Юдзіцкі, які ў 1667 годзе заснаваў у Мышы езуіцкі калегіюм і перадаў яму сярод іншых зямельных уладанняў Баранавічы. У Баранавічах дзейнічала місійная станцыя езуітаў. За права валодаць Баранавічамі з езуітамі судзіліся Мікалай Геранім Сяняўскі і Г. Любамірскі, у 1683 годзе яны захапілі Мыш і навакольныя вёскі. На моцы судовых пастаноў Баранавічы зноў перайшлі ў валоданне Сяняўскіх. У 2-й палове XVIII стагоддзя Баранавічы перайшлі да Масальскіх і Несялоўскіх.
Развіццё Баранавіч як горада звязана з будаўніцтвам Маскоўска-Брэсцкай чыгункі і яе чыгуначнай станцыі Баранавічы (названай ад вёскі), уведзенай у эксплуатацыю ў лістападзе 1871 года. Вакол станцыі ўзнік пасёлак, які ў сярэдзіне 1880-х гадоў налічваў каля 1,5 тыс. жыхароў, 120 дамоў. У маі 1884 года пасёлку нададзены статус мястэчка пад назвай Развадова (ад прозвішча ўладальніцы мясцовага маёнтка Развадоўскай). У снежні 1884 годзе пачаў дзейнічаць участак чыгункі Вільня—Лунінец—Пінск, новая станцыя БаранавічыПалескай чыгункі стала другім цэнтрам фарміравання горада. Пасёлак, што пачаў фарміравацца вакол станцыі, атрымаў назву Новыя Баранавічы. У 1890-я годзе пасёлкі аб’ядналі. Паводле перапісу 1897 года ў Баранавічах 8 718 жыхароў, 834 будынкі, 4 прадпрыемствы, двухкласныя школы чыгуначнікаў і дабрачыннага таварыства.
У пачатку Першай сусветнай вайны ў Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага рускай арміяй. З верасня 1915 года акупіраваны германскімі войскамі. У ваколіцах Баранавічаў праходзіла лінія фронту. У чэрвені—ліпені 1916 года рускія войскі правялі Баранавіцкую аперацыю, але расійскі наступ быў няўдалы. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Пасля адыходу немцаў 5 студзеня 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада, Баранавічы ў складзе Савецкай Беларусі. З 6 лютага 1919 года горад, цэнтр Баранавіцкага паветаМінскай губерні, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны 18 сакавіка 1919 года польскі атрад кавалерыі пад кіраўніцтвам маёра Уладзіслава Дамброўскага адбіў Баранавічы з рук бальшавікоў. Польскія войскі здабылі вялікую колькасць зброі, амуніцыі, іншых ваенных рэсурсаў, а таксама ўзялі ў палон шматлікіх бальшавіцкіх салдат[11]. У ліпені 1920 года Баранавічы былі заняты бальшавікамі, але з верасня 1920 года ізноў акупіраваны польскімі войскамі.
Баранавічы былі месцам дыслакацыі 2-й Навагрудская брыгады кавалерыі, у склад якой ўваходзілі: 25-ы полк уланаў вялікапольскіх (размяшчаўся ў Пружанах), 26-ы полк уланаў вялікапольскіх (ў Баранавічах), 27-ы полк уланаў імя караля Стэфана Баторага (у Нясвіжы), 4-ы полк стральцоў конных (у Плоцку), 9-ы дывізіён артылерыі коннай. У 1936—1939 гадах камандзірам брыгады быў Уладзіслаў Андэрс.
Другая сусветная вайна
З пачаткам Другой сусветнай вайны і паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь 17 верасня 1939 года на тэрыторыі Баранавіцкага павета здзяйсняліся рабункі і забойствы, ахвярамі былі заможныя грамадзяне і супрацоўнікі польскай адміністрацыі. У Баранавічах кіраўнік магістрата Ян Венгжын сфарміраваў міліцыю, якая дзейнічала да прыходу ў горад Чырвонай Арміі, што адбылося цягам таго ж дня, але дзякуючы гэтай міліцыі горад быў адным з нешматлікіх месцаў Заходняй Беларусі, дзе напачатку паходу Чырвонай Арміі не было пагромаў[14].
З 27 чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года Баранавічы акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Акупанты зрабілі ў горадзе яўрэйскае гета, куды сагналі каля 15 тысяч яўрэяў Баранавічаў і навакольных вёсак[15]. У дамах № 54 і 56 па Віленскай вуліцы і ў доме № 111 па вул. Шашэйнай з красавіка 1942 года па чэрвень 1944 года існавалі лагеры (спецыяльныя адборачныя пункты) для адпраўкі цывільнага насельніцтва на прымусовыя работы ў нацысцкую Германію. Штомесяц вывозілася па 300—400 чалавек[16]. На станцыі Баранавічы-Цэнтральныя з сакавіка 1943 да ліпеня 1944 гадоў дзейнічаў лагер для грамадзянскага насельніцтва[10].
З 1954 года — у Брэсцкай вобласці, цэнтр Навамышскага, з 1957 года — Баранавіцкага раёнаў.
У другой палове 1940-х гадоў кіраўніцтва БССР стварала цяжкасці ў арганізацыі выезду жыхароў Баранавічаў, якія не хацелі жыць у СССР і імкнуліся з’ехаць у Польшчу ў яе пасляваенных межах. Улады стварылі паняцце асоба народжаная на тэрыторыі Беларусі. Такіх асоб аўтаматычна лічылі беларусамі і адмаўлялі ім у праве вызначэння сваёй нацыянальнасці паводле мовы або веравызнання. Пазней выезд у Польшчу для такіх асоб быў немагчымы. Польскія члены беларуска-польскай камісіі ў Баранавічах пісалі ў сваёй справаздачы: «беларускі бок… не гледзячы на тое, што ён сам бачыць і чуе… безумоўна вырашае, што яны беларусы, бо яны тут нарадзіліся»[19].
У 2020 годзе ў Баранавічах, як і ў іншых гарадах Беларусі адбывалася вялікая колькасць масавых акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Адной з самых масавых акцыі быў «Марш за свабоду»[12] 16 жніўня 2020 года.
У горадзе дзейнічае 21 рэлігійная грамада, 1 манаская грамада і 1 дабрачынная рэлігійная місія, якія належаць да 11 канфесій.[22]
Эканоміка
Галоўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне (Баранавіцкі станкабудаўнічы завод ЗАТ «Атлант», РУВП «Баранавіцкі аўтаагрэгатны завод», 558-ы авіяцыйны рамонтны завод), лёгкая (Баранавіцкая швейная фабрыка), харчовая (ААТ «Баранавіцкі малочны камбінат», Баранавіцкі хлебазавод). Іншыя буйныя прадпрыемствы: ААТ «Бархім», УП «Блік», УП «Завод Энергадэталь», УП «Мэблевая фабрыка „Лагуна“» і іншыя. Гасцініцы «Гарызонт», «Камсамольская», «Свіцязь» і інш.
Аб’ём экспарту — 83 млн дол. ЗША (2005). Пастаўкі ў больш як 40 краін свету (60 % — у Расію).
Баранавічы размешчаны на Баранавіцкай раўніне ў міжрэччы Шчары і яе прытока Мышанкі. Перапад вышынь не перавышае 20 м. Сярэдняя вышыня цэнтра над узроўнем мора — 193 м. Горад выцягнуты з паўднёвага-захаду на паўночны-ўсход уздоўж чыгункі, якая злучае Брэст і Мінск. Найбліжэйшыя райцэнтры — Ляхавічы, Слонім, Нясвіж, Навагрудак і Ганцавічы. Плошча горад — 54,7 км² (2024). Прыкладная шчыльнасць насельніцтва — 3128 чалавек на км² (2024).
Праз выгоднае геаграфічнае размяшчэнне, Баранавічы сталі буйным вузлом найважнейшых чыгунак і аўтамабільных дарог. Паблізу Баранавіч таксама ідзе магістральнагы газаправод. У горадзе развітая сістэма энерга- і водазабеспячэння, у ваколіцах спрыяльныя ўмовы для сельскай гаспадаркі. У Баранавічах размешчаны шэраг буйных прамысловых прадпрыемстваў.
На 1 студзеня 2019 года ў Баранавічах зарэгістравана 81 829 легкавых аўтамабіляў. У горадзе жыве прыкладна 146 678 паўналетніх жыхароў. Такім чынам, на кожнага другога паўналетняга жыхара ў сярэдні прыпадае легкавы аўтамабіль.
Баранавічы не толькі адзін з буйнейшых гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва (8 месца ў Беларусі, але і адзін з важнейшых прамысловых, культурных і адукацыйных цэнтраў краіны.
Станам на пачатак 2021 года, у Баранавічаў было 24 гарады-пабрацімы.
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
↑Marek A. Koprowski: Białoruś. Uparte trwanie polskości. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2006, s. 135—136. ISBN 978-83-7441-409-8.
↑Wierzbicki, M. Mordy i grabieże po 17 września 1939 roku // Polacy i Białorusini w zaborze sowieckim. Stosunki polsko-białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II RP pod okupacją sowiecką 1939—1941 / Marek Wierzbicki. — Wyd. 2. Warszawa: Stowarzyszenie Kulturalne Fronda, 2007. S. 129—130; seria: Biblioteka historyczna Frondy. ISBN 978-83-88747-76-2
↑Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 5. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 861. — Воп. 1. — Спр. 1. — Арк. 11; Дзяржаўны архіў Расійскай Федэрацыі. — 7021. — Воп. 81. — Спр. 102. — Л. 10.
↑Памяць: Гіст.-дакум. хроніка горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна // Г. К. Кісялёў (галоўны рэдактар), Р. Б. Венцэль, М. К. Дзёмін і інш. (рэдкал.), М. І. Бернат (укладальнік). — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 736 с.: іл. — ISBN 985-6302-28-5.
↑"Барановичи". Российская еврейская энциклопедия. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 2016-05-25. Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.Архіўная копія(нявызн.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 мая 2016.
↑Ruchniewicz, M. Stosunki narodowościowe w latach 1939—1948 na obszarze tzw. Zachodniej Białorusi // Przemiany narodowościowe na Kresach Wschodnich II Rzeczypospolitej 1931—1948 / pod red. S. Ciesielskiego. — Toruń: 2003. S. 309.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёсак Свяцілавічы і Храсты Новамышскага раёна Брэсцкай вобласці ў гарадскую мяжу горада Баранавічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
↑ абУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).