Карчо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Карчова.
Гісторыя
Утвораны як Скробаўскі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Скробава. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Карчова, сельсавет перайменаваны ў Карчоўскі сельсавет[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе скасавана вёска Дольнае Скробава (злілася з вёскай Горнае Скробава)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Карчоўскага сельсавета было 14 населеных пунктаў[3]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Гарадзішчанскага сельсавета[4].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 12 вёсак:
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1056 чалавек[5], з іх 95,0 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 1,7 % — палякі[6].
Крыніцы
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Карчоўскі (да 1954 года Скробаўскі) сельсавет у гістарычных адміністрацыйных адзінках |
---|
|
---|
Гарадзішчанскі раён існаваў у 1940―1962 гадах | |
|
|
|
---|
Баранавіцкі раён існуе з 1957 года | |
|
|