Гарадзішчанскі сельсавет упершыню быў утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёнаБаранавіцкай вобласціБССР. Цэнтр — гарадскі пасёлак Гарадзішча, які не ўваходзіў у склад сельсавета (меў уласны пассавет). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года Гарадзішчанскі сельсавет быў перайменаваны ў Велікасельскі сельсавет з цэнтрам у вёсцы Вялікае Сяло[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. Скасаваны 19 студзеня 1965 года, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета[2].
Насельніцтва Гарадзішчанскага пассавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 3760 чалавек[4], з іх 90,6 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 2,1 % — палякі, 1,6 % — украінцы[5]. Насельніцтва Гарадзішчанскага сельсавета паводле перапісу 2019 года (50 населеных пунктаў) — 4127 чалавек[6].
Крыніцы
↑Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
↑Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.