Вёска
Красявічы
Красявічы на карце Беларусі ±
|
Красяві́чы[1] (трансліт.: Krasiavičy, руск.: Красевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Гарадзішчанскага сельсавета. Размешчаны за 30 км на поўнач ад Баранавічаў, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Мордзічы на лініі Баранавічы — Ліда.
Гісторыя
У 1897 годзе ў Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Гарадзішчанскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 1 вясковец.
Да 17 лютага 1975 года вёска ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[2], да 6 жніўня 1979 года знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Гарадзішчанскага пассавета[3], да 26 чэрвеня 2013 года ўваходзіла ў склад Гірмантаўскага сельсавета[4].
Насельніцтва
- 25 двароў, 161 жыхар (1897)
- 32 двары, 185 жыхароў (1909)
- 6 дамоў, 72 жыхары (1921)
- 150 жыхароў (1939)
- 112 жыхароў (1959)
- 22 двары, 29 жыхароў (1998)
- 10 гаспадарак, 14 жыхароў (2005)
Зноскі
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
|
---|
Цэнтр | |
---|
Пасёлкі | |
---|
Аграгарадкі | |
---|
Вёскі | |
---|