Будаўніцтва царквы Святога Мікалая ў маёнтку Ясянец фундаваў у 1638 годзе мазырскі мечнік Рыгор Война-Ясянецкі разам з жонкай Хрысцінай з Улатоўскіх. Згодна з візітацыяй 1680 года, святыня была драўляная і мела ўсё неабходнае начынне.
У першай палове 1880-х гадоў сяло Ясянец (яно ж Паручын) у Гарадзішчанскай воласці Навагрудскага паветаМінскай губерні, 35 двароў, 350 жыхароў, дзейнічалі 2 царквы, капліца, школа.
У 1897 годзе дзейнічалі царква, царкоўна-прыходская школа, вадзяны млын.
У пачатку XX стагоддзя 31 двор, каля 170 жыхароў. Побач з сялом знаходзіўся аднайменны маёнтак (1 двор, 2 жыхары).
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X