Горад
Мікашэвічы
Мікашэвічы на карце Беларусі ±
Мікашэ́вічы [ 2] (трансліт. : Mikaševičy ) — горад раённага падпарадкавання ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі , на р. Волхва . Чыгуначная станцыя на лініі Лунінец — Калінкавічы . Рачны порт на Мікашэвіцкім канале . За 54 км ад Лунінца , 282 км ад Брэста . Насельніцтва 12 693 чал. (2017)[ 3] .
Гісторыя
У 1796 годзе ў мястэчку дзейнічала Мікашэвіцкая жалезаапрацоўчая мануфактура . У XIX стагоддзі — вёска Ленінскай воласці Мазырскага павета . З часу будаўніцтва Палескіх чыгунак — станцыя.
З 25 сакавіка 1918 года Мікашэвічы — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы ; з 1 студзеня 1919 года — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы , з 27 лютага 1919 года — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы . Вясной 1919 года заняты польскімі войскамі падчас польска-савецкай вайны .
У кастрычніку-лістападзе 1919 года Мікашэвічы былі галоўнай перамоўнай пляцоўкай між Варшавай і Масквой.
Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі .
З 1939 года ў БССР . З 1940 года — рабочы пасёлак у Ленінскім раёне Пінскай , з 1954 года — Брэсцкай вобласці. У 1950—1960 гадах — цэнтр Ленінскага раёна, з 1960 года ў Лунінецкім раёне. 8 сакавіка 1956 года ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ўключана вёска Рудня [ 4] . З 2005 года — горад[ 5] [ 6] .
25 жніўня 2005 года Мікашэвіцкі пассавет рэарганізаваны ў гарсавет. 27 красавіка 2006 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Мікашэвіцкаму гарсавету перададзены вёскі Ваган , Вільча , Града , Запроссе , Моршчынавічы , Пясчанікі і Сітніца [ 7] . 10 сакавіка 2017 года ўсе вёскі перададзены ў склад Сінкевіцкага сельсавета [ 8] .
Насельніцтва
Год
Колькасць
1995
14 300
2006
13 800
2009
13 016
2011
12 964
[ 9]
Год
Колькасць
2015
12 855
2016
12 759
[ 10]
2017
12 693
[ 11]
2019
12 916
Год
Колькасць
2020
12 600
[ 12]
2021
12 771
[ 13]
2022
12 527
[ 14]
2023
12 395
[ 15]
Год
Колькасць
2024
12 222
[ 1]
Эканоміка
Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў (РУВП «Граніт »), харчовай прамысловасці. Гасцініца.
Славутасці
Царква евангелістаў
Каталіцкая капліца
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўная царква, помнік архітэктуры эклектыкі.
Каталіцкая капліца ў прыстасаваным цагляным будынку
Школа (1904)
Яўрэйскія могілкі
Радавая забудова
Помнік на брацкай магіле яўрэяў, забітых нацыстамі і паліцаямі 6 жніўня 1942 года (1992).
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Заўвагі
↑ а б Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2024.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9 . (DJVU )
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні вёскі Рудня Ленінскага раёна Брэсцкай вобласці ў склад рабочага пасёлка Мікашэвічы ад 8 сакавіка 1956 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1956, № 3.
↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29 июля 2005 г. № 841 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения
↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 25 августа 2005 г. № 171 Об отнесении рабочего поселка Микашевичи к категории городов районного подчинения
↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 27 апреля 2006 г. № 231 О передаче сельских населенных пунктов Лунинецкого района в административное подчинение Микашевичского городского Совета депутатов и исполкома
↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 10 марта 2017 г. № 256 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Лунинецкого района Брестской области
↑ Численность населения на 1 января 2011 года и среднегодовая численность населения за 2010 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — 2011. Праверана 13 студзеня 2012.
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу — Национальный статистический комитет Республики Беларусь , 2016.
↑ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь , 2017.
↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь , 2020.
↑ Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь , 2021.
↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь , 2022.
↑ Численность населения на 1 января 2023 г. и среднегодовая численность населения за 2022 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь , 2023.
Літаратура
Спасылкі