Кі́нешма — горад (з 1777 года) у Іванаўскай вобласціРасіі. Утварае аднайменную гарадскую акругу. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кінешамскага муніцыпальнага раёна Іванаўскай вобласці (у сам раён не ўваходзіць).
Горад размешчаны на правым беразе Волгі (Горкаўскае вадасховішча), за 400 км на паўночны ўсход ад Масквы, за 100 км ад абласнога цэнтра Іванава, займае плошчу 48,9 км², цягнецца ўздоўж берага ракі на 11 км. Кінешма з’яўляецца другім горадам вобласці паводле колькасці насельніцтва.