Абара́нкі — хлебабулачныя вырабы з абварнога цеста ў выглядзе кольцаў рознай велічыні. Называлі і абваранкамі (ад «абварыць»).
Упершыню пачалі рабіць абаранкі ў Смаргоні (цяпер Беларусь)[1][2], потым яны сталі вядомыя ў многіх (пераважна славянскіх) народаў. Напрыклад, вядомы кракаўскія абаранкі, якія былі мяккімі ўнутры, што адрознівала іх ад звычайных абаранкаў Славіліся янаўскія, бешанковіцкія, полацкія, мірскія і іншыя абаранкі. Аб смаргонскіх абаранках пісаў у другой палове XIX ст. Адам Кіркор.[3] У 1930-х гг. у Смаргоні налічалася 60 пекараў. Вытворчасць апошніх былі традыцыйным пачастункам на фэсце Святога Казіміра ў Вільні.[4]
Абаранкі ўжываліся і для гатавання кануна.
Разам з тым, існуе і габрэйскі варыянт — бейгл (ідыш בייגל)[5] На сённяшні дзень, сусветна вядомымі з'яўляюцца варыянты з Нью-Ёрка і Манрэаля.
Манрэальскі варыянт утрымлівае солад і цукар без солі. Варыцца ён у падсалоджанай мёдам вадзе, а выпякаецца ў печы на дровах. Таксама выкарыстоўваюцца зерне мака або кунжута для «чорнага» і «белага» варыянтаў. Нью-ёркскі варыянт утрымлівае соль і солад. Варыцца ў звычайнай вадзе перад выпяканнем у звычайнай печы. У выніку, гэты варыянт робіцца мяккім з вільготнай коркай, а манрэальскі — меншы па памеру, з вялікай дзіркай, але хрумсткі і салодкі.[6]
Існуюць варыянты:
У якасці інгрэдыентаў для сухіх мальенькіх сушак выкарыстоўваецца мука (звычайна, пшанічная), яйка, соль ,вада, а таксама дабаўкі ў залежнасці ад рэцэпту. Пасля, цеста наразаюць на тонкія (не болей 1 см.) палоскі, скручваюць у кола і кідаюць у кіпяток. Праз 5 хвілін выраб дастаюць і пакідаюць у духоўку запякацца, пры гэтым, сушкі высушваюцца больш чым абаранкі.[7][8] Пры прыгатаванні сушкі можна дадаць мак, кунжут, ванілін ці арэхавую муку.
Вядомы з часоў кіравання Ягайлы. У запісах прыдворных за 2 сакавіка 1394 г. напісана:
«Dla królowej pani pro circulis obrzanky 1 grosz» (з польск. — «Для каралевы на абаранкі 1 грош»).[9]
Кракаўскі абаранак мае форму авала ці кола і складаецца з двух ці трох палосак дражджавога цеста, скручаных у спіраль. Традыцыйна, мае дыяметр 12-17 см. і таўшчыню 2-4 см. Мае вагу 80-120 грам. Паверхня абаранка можа быць як гладкай, так і шарахаватай.
Абаранак пасыпаецца рознымі дабаўкамі — зеляніна, папрыка, сыр, цыбуля, мак, кунжут, кмен, лён.[10]
Абаранак, праз цвёрдасць, звычайна ўжываецца з напоем. У Расіі абаранкі прынята есці з гарбатай. Існуе варыянт ужывання з малаком. Напрыклад у Літве і на тэрыторыі Беларусі абаранкі ламалі на кавалкі і кідалі ў малако. Змочаныя кавалкі абаранка змякчаліся, што спрашчала ўжыванне цвёрдых абаранкаў.