У 1992—1993 гадах — член Калегіі МЗС Беларусі[1][2]. З 1993 года — павераны у справах Рэспублікі Беларусь у Літве. У 1995—2000 гадах — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Вялікабрытаніі і, па сумяшчальніцтве, у Ірландыі[3][4]. У 2001—2013 гадах — старшыня Нацыянальнай камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. Мае ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага пасла.
У 2003 годзе быў ініцыятарам правядзення ў Залессі міжнароднай канферэнцыі «Гістарычныя сядзібы. Стан і перспектывы», а таксама падрыхтоўкі пры садзейнічанні ЮНЕСКА дакументаў на рэстаўрацыю былога маёнтка М. К. Агінскага і атрыманне копіі архіва кампазітара з Дзяржаўнага архіва старажытных актаў у Маскве.
Творчасць
У галіне мастацкага перакладу працаваў з 1977 года. Перакладаў на беларускую з англійскай і урду. Аўтар артыкулаў аб культуры, гісторыі выяўленчага мастацтва.
У перакладзе У. Шчаснага выйшла кніга прозы К. Макалерс «Балада пра сумнае кафэ» (1988). Складальнік і перакладчык зборніка «Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне» (1993). Пераклаў паасобныя творы Э. По, Э. С. Гарднера і інш.
Аўтар кніг «Художники Парижской школы из Беларуси: эссе, биографии, путеводитель» (2012), «Париж», «Альбатросы», каталогу выстаўкі «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» (21.9.2012―14.1.2013 у Мінску).
Цікавыя факты
Уладзімір Шчасны быў шчырым аматарам творчасці беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і быў закаханы ў ягоную карціну "Ля касцёла" настолькі, што заказаў рэстаўратару яе жывапісную копію, якую павесіў на ганаровае месца ў сваім доме. Ён прагнуў штодзённага кантакта з карцінай, паказваў яе шматлікім гасцям. Лічыў, што гэта карціна, як ніякая іншая, перадае асаблівы настрой і духоўную сутнасць Заходняй Беларусі[5].
Пастернак Т. Из Беларуси в парижский «Улей» // Народнае слова. — 2010. — 10 июня.
Шчасны Уладзімір Рыгоравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995. — Т. 6.
Надзвычайныя і Паўнамоцныя Паслы Беларусі ў Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі