Паводле падання, Свір на месцы капішча Перуна ў XIII стагоддзі заснаваў князь Даўмонт, які збудаваў тут замак. Мясцовасць уваходзіла ў склад Ашмянскага паветаВіленскага ваяводства і знаходзілася ва ўладанні князёў Свірскіх[5]. У 1452 князь Ян Свірскі збудаваў у мястэчку касцёл, перабудаваны ў 1653 годзе.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Свір апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага, потым Свянцянскага павета Слонімскай, з 1801 года Віленскай губерні. У 1845 годзе каля мястэчка знаходзілася 2 маёнткі: Свір-Ляскоўскіі Свір-Стацкоўскі. Станам на 1859 год у Свіры было 119 будынкаў, на 1866 года — 133 будынкі. У 1864 годзе расійскія ўлады з мэтай русіфікацыі края адкрылі тут народнае вучылішча. У 1879 годзе ў мястэчку пачаў працаваць бровар, у 1896 годзе — спіртаачышчальная вытворчасць. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Свіры існавалі валасная ўправа, паштова-тэлеграфная кантора, судова-следчы ўчастак Віленскага акруговага суда, народнае вучылішча, касцёл, яўрэйская малітоўная школа, лячэбніца, аптэка, хлебазапасны магазін, 34 крамы, 12 заезных дамоў, 14 корчмаў, 5 рэгулярных кірмашоў. У 1904 годзе з’явіўся аднайменны фальварак.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Свір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Свянцянскага павета Віленскага ваяводства. Станам на 1931 год у мястэчку існавалі касцёл, царква, паліцэйскі пастарунак, гарадскі суд, аптэка, лячэбніца, пошта, на святы праводзіліся кірмашы.
У 1939 годзе Свір увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 года стаў цэнтрам Свірскага раёна (з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр сельсавета, з 31 жніўня 1959 года ў Мядзельскім раёне, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці). У Вялікую Айчынную вайну з 25 чэрвеня 1941 года да 6 ліпеня 1944 года мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. 25 красавіка 1958 года Свір атрымаў афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу[6]. 31 студзеня 2008 года на аснове гарадскога пасёлка створаны аграгарадок[7].
У 2013 годзе Свірскі пасялковы савет быў скасаваны, і Свір стаў цэнтрам Свірскага сельсавета[8].
Мястэчка на старых фатаздымках
Касцёл да разбудовы
Касцёл па разбудове
Возера
Школа
Насельніцтва
XIX стагоддзе: 1859 год — 589 чал.; 1866 год — 640 чал., у тым ліку 152 каталікі, 58 старавераў, 14 праваслаўных, 6 евангелістаў, 405 іўдзеяў, 5 магаметанаў[9]; 1897 год — 1686 чал. (у мястэчку і двух маёнтках), 1112 чал.[10]
XX стагоддзе: 1931 год — 1900 чал.; 1995 год — 1,4 тыс. чал.[10]; 2000 год — 1,4 тыс. чал.[11]
XXI стагоддзе: 2006 год — 1,3 тыс. чал.; 2016 год — 909 чал.[12]; 2017 год — 916 чал.[4]; 2023 год — 974 чал.
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.
Культура
Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі.
Адукацыя
У Свіры працуюць сярэдняя, музычная і спартыўная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі надаюць местачковыя бальніца і паліклініка.
Турызм
Атэльны комплекс «Свір» спартыўнага таварыства «Дынама»[13].
↑Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
↑Каханоўскі Г. Гісторыя Свіры // Нарачанская зара. — № 97 (4572). — 12 жніўня 1976 г.
↑Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб пераўтварэнні вёскі Свір, Свірскага раёна, Маладзечанскай вобласці, у гарадскі пасёлак ад 25 красавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
Свір // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.