Горад
Старыя Дарогі
Агульны выгляд Цэнтральнай плошчы
Старыя Дарогі на карце Беларусі ±
Стары́я Даро́гі [ 3] (трансліт. : Staryja Darohi ) — горад у Мінскай вобласці Беларусі , на рацэ Салянка . Адміністрацыйны цэнтр Старадарожскага раёна . Месціцца за 148 км на паўднёвы ўсход ад Мінска . Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Асіповічы . Праз горад праходзіць аўтамабільная дарога Бабруйск — Слуцк .
Гісторыя
Афіцыйная гістарыяграфія прыпісвае гораду гісторыю суседняга мястэчка Старыя Дарогі , якое месціцца за 2 км на ўсход ад горада. Але паводле карт на тэрыторыі сучаснага горада да 1865 года не існавала паселішчаў[ 4] . Найбольш верагодна, засяленне тэрыторыі пачалося каля 1896 года разам з будаўніцтвам чыгуначнай станцыі.
Першы пісьмовы ўспамін пра сяло Дарогі ў складзе Глускай воласці Слуцкага княства датуецца 1524 годам[ 5] . У розныя часы мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Гальшанскіх , Хадкевічаў , Алелькавічаў .
Пад 1582 Дарогі згадваюцца як мястэчка на Слуцка-Бабруйскім гасцінцы. У 1612 мясцовасць перайшла да Радзівілаў . У сяр. XVII ст. Дарогі сталі цэнтрам воласці. Станам на 1647 у мястэчку было 95 дамоў. У Трынаццацігадовую вайну (1654 —1667 ) Дарогі значна пацярпелі ад маскоўскіх захопнікаў. На 1668 тут засталося 34 двары, 3 вуліцы, сядзібы з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі.
У кан. XVII ст. за 6 км на ўсход з’явілася яшчэ адно паселішча Дарогі і мястэчка пачалі зваць Старыя Дарогі . У 1695 —1744 гадах мясцовасць знаходзілася ў ліку Нойбургскіх маёнткаў . У 1791 мястэчка ўвайшо ў склад Случарэцкага павета [ 5] .
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 ) Старыя Дарогі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі . Статус паселішча панізілі да вёскі , якая з 1828 знаходзілася ва ўладанні Вітгенштэйнаў . У 1846 Старыя Дарогі перайшлі ў дзяржаўны скарб. Станам на 1886 тут было 40 двароў, паштовая станцыя. У 1896 за 2 км на захад ад вёскі збудавалі станцыю на вузкакалейнай чыгунцы мясцовага значэння Асіповічы — Старыя Дарогі, якую ў 1915 падоўжылі да Слуцка . Чыгункай на Асіповічы вывозілі лесаматэрыялы. Вакол новай станцыі паступова сфарміравалася новае паселішча, якое дала пачатак сучаснаму месту. У 1897 у Старых Дарогах працавалі лесапільны і фанерны заводы. У 1914 тут адкрылася народнае вучылішча.
У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 Старыя Дарогі займалі нямецкія войскі. З 20 жніўня 1919 да ліпеня 1920 вёску кантралявалі польскія войскі. У 1921 Старыя Дарогі сталі цэнтрам Новадарожскай воласці, 17 ліпеня 1924 — Старадарожскага раёна Слуцкай акругі (25 снежня 1962 —30 ліпеня 1966 уваходзілі ў склад Слуцкага раёна ). З 9 чэрвеня 1927 да 26 ліпеня 1930 вёска знаходзілася ў Бабруйскай акрузе . 3 ліпеня 1925 Старыя Дарогі зноў атрымалі статус мястэчка . Станам на 1933 тут працавалі электрастанцыя, лесапільня «Пралетарый» і цагельня. 20 лютага 1938 Старыя Дарогі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці, а 27 верасня таго ж года атрымалі статус горада . У Другую сусветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.
28 красавіка 1996 Старыя Дарогі атрымалі гарадскі герб . 10 ліпеня 2001 у месце адкрыўся Палац культуры. 24 лістапада 2007 на тэрыторыі прыватнага музея адбылося ўрачыстае адрыццё першага ў Беларусі помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну [ 6] .
Насельніцтва
Эканоміка
У горадзе прадпрыемства харчовай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «На ростанях».
Культура
Моладзевы цэнтр «Юнацтва»
Дзейнічаюць 2 бібліятэкі, дом культуры, народны драматычны тэатр, Старадарожскі раённы гісторыка-этнаграфічны музей . Дзейнічае прыватны музей Анатоля Белага (гл. Старадарожскі мастацкі музей ).
Адукацыя
У Старых Дарогах працуюць 3 сярэднія школы, гімназія, спартыўная школа, школа мастацтваў, дзіцячы дом, 6 дашкольных устаноў.
Медыцына
Медыцынскія паслугі аказваюць гарадскія бальніца і паліклініка.
Турыстычная інфармацыя
Спыніцца можна ў гасцініцы «На ростанях»[ 13] .
Славутасці
Страчаная спадчына
У 1920-я ў Старых Дарогах існавалі царква, касцёл, сінагога і некалькі малітоўных дамоў[ 14] .
Галерэя
Краявіды Старых Дарог
Паштовая станцыя
Музей Анатоля Белага
Старая воданапорная вежа
Лядоўня
Чыгуначныя кашары
Вядомыя асобы
Гл. таксама
Зноскі
↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат , 2024.
↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай . — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7 . (DJVU )
↑ Трехверстовая карта. Лист XVII-7 Глуск, Бобруйск, Щедрино, Паричи
↑ а б Насевіч В. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2 .
↑ Таццяна Гусева. Угодкі Слуцкага збройнага чына святкавалі паасобку // «Салідарнасць », 26 лістапада 2007 .
↑ Старыя Дарогі // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі , П. М. Пабока . — Мн.: Народная асвета, 1991.
↑ Старые Дороги // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М .: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5 .
↑ Алена Калешка , Вячаслаў Насевіч . Старыя Дарогі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8 . С. 413.
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
↑ Старые Дороги // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника . — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя , 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9 .
↑ Іна Соркіна. Праблемы мястэчак Беларусі на старонках часопіса «Наш Край» (другая палова 1920-х гадоў) // Гістарычны Альманах . Том 10, 2004.
Літаратура
Насевіч В. Л. Старыя Дарогі // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2002. — Т. 15. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Старадарожскія дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн , 2002. — Т. 15. — С. 156. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8 . — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Старые Дороги // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника . — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя , 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9 .
Памяць : Гіст.-дакум. хроніка Старадарожскага р-на / Уклад.: А. І. Валахановіч , К. І. Дамарад ; Рэдкал.: А. І. Валахановіч , А. І. Галота і інш. — Мн. : Вышэйшая школа , 1998. — 366 c.: іл. — ISBN 985-06-0251-1 .
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі . У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн , 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8 .
Насевіч В. Старыя Дарогі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя . У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн. : Беларуская Энцыклапедыя , 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 630. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2 .
Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Старыя Дарогі // «Наш край» № 3 (42), 1929.
Stare-Dorohi // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich . Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.) . — Warszawa, 1890. — S. 235.
Ліст карты N-35-105. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Спасылкі
Адміністрацыйны цэнтр —
Мінск (не ўваходзіць у склад) Раёны Герб Мінскай вобласці Гарады Пгт 1 горад абласнога падпарадкавання